banner1 banner1 banner1

7.08.2008

Хельсінкскі камітэт: «У такім стане Зэльцэр не можа ўдзельнічаць у працэсе» 2

16:39, — Палітыка

Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта лічыць, што Эмануіл Зэльцэр не можа ўдзельнічаць у судовым працэсе, калі ў турме ў яго паўсталі сур'ёзныя праблемы са здароўем.

«Вельмі цяжка даваць заключэнні, калі судовы працэс праходзіць у сакрэтным рэжыме, адвакаты не могуць шматлікага распавесці, а ў суд не дапушчаюць назіральнікаў. Ёсць вялікія сумневы, што ўсё праходзіць па законе. Тое, што Зэльцэр па стане здароўя не можа сам прыйсці ў суд, кажа аб тым, што ён не можа прымаць удзел у судовым працэсе. Чалавек сур'ёзна хворы, ягонае здароўе для яго цяпер важней, чым тое, што адбываецца ў судзе. У сілу фізічных пакут ён не можа адэкватна ўдзельнічаць ва ўласнай абароне. Пры такіх акалічнасцях узнікае ўсё больш сумневаў у тым, што правы Зэльцэра будуць забяспечвацца і правасуддзе будзе справядлівым», -- заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Алег Гулак.

Як ужо паведамляў прэс-цэнтр Хартыі’97, стан здароўя грамадзяніна ЗША Эмануіла Зэльцэра, над якім ідзе судовы працэс у Менску, такое, што канвой заносіць яго ў суд на руках. Аб гэтым паведаміў журналістам адвакат Эмануіла Зэльцэра Зміцер Гарачка.

"Э.Зэльцэр стала жаліцца на здароўе. Ён кажа, што яму складана падняцца па лесвіцы у будынак суду, і на чацвёрты паверх канвой яго заносіць на руках", - паведаміў Гарачка.

Пры гэтым ён адзначыў, што "у чалавека, які прымаў лекі ўсё жыццё, і яму зараз іх не даюць, проста павольна памірае арганізм". Адвакат адмовіўся паведаміць падрабязнасці судовага працэсу па справе Э.Зэльцэра, нагадаўшы аб тым, што ён даў падпіску ў судзе аб невыдаванні інфармацыі.

Напісаць каментар (2)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Папулярныя навіны

Элегантны дэфолт (14057)

3.01, 16:09, Уладзімір Акуліч, "Наша Ніва" — Эканоміка

Хто скупіў даляры напярэдадні «абвалу» рубля? (13015)

5.01, 8:45, — Эканоміка

Беларусаў чакае падзенне заробкаў, рост цэн і высокая інфляцыя (10884)

2.01, 13:44, — Эканоміка

Леонид Заико: В ближайшие 10 дней доллар может вырасти до 3 тысяч белорусских рублей (10808)

3.01, 15:28, — Эканоміка

Лукашэнка: «Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё» (10208)

7.01, 15:30, — Палітыка

Рэклама гаспадара, які абрабаваў народ (Фота) (9488)

8.01, 17:31, — Палітыка

«Панарама» аб Галоўным, ці Ні слова аб дэвальвацыі (9251)

5.01, 10:31, — Палітыка

Лукашэнка ў лістападзе 2008 года: «Ніякага абвалу рубля не будзе» (9173)

5.01, 8:36, — Палітыка

Чэргі і лаянкі ля менскіх абменьнікаў (8627)

2.01, 21:08, — Грамадства

Натоўпы беларусаў штурмуюць абменнікі. Даляры здаюць без чаргі (Фотарэпартаж) (8313)

8.01, 16:24, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: