banner1 banner1 banner1

7.08.2008

АМАП і КДБ уварваліся ў штаб-кватэру «Маладога Фронту». Лідэры арганізацыі арыштаваныя (Фота) 27

20:33, — Палітыка

АМАП і КДБ уварваліся ў штаб-кватэру «Маладога Фронту». Лідэры арганізацыі арыштаваныя (Фота)

Супрацоўнікі АМАПу, міліцыі і КДБ уварваліся ў штаб-кватэру «Маладога Фронту» на вуліцы Караля ў Менску. Пры пранікненні міліцыянеры ўзламалі двое ўваходных дзвераў штаб-кватэры. Лідэры арганізацыі Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч, а таксама чацвёра актывістаў «Маладога Фронту» і актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Павел Кур’яновіч арыштаваныя.

Як паведаміў напярэдадні арышту прэс-цэнтру Хартыі’97 адзін з лідэраў «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч, сілавікі дзяжурылі ля кватэры, якую арандуюць актывісты «Маладога Фронту», на працягу гадзіны. Затым яны пазванілі ў дзверы і запатрабавалі адчыніць. Пры гэтым яны не прад'яўлялі ордэраў на ператрус, а проста заявілі, што да іх паступіў ананімны званок, нібыта ў кватэры знаходзіцца труп. Калі ім не адчынілі дзвераў, міліцыянеры і АМАП пачалі іх узломваць прыладай, падобнай на кавадлу. У кватэры ў гэты час знаходзіліся лідэры «Маладога Фронту» Зьміцер Дашкевіч і Артур Фінькевіч і некалькі актывістаў арганізацыі.

Пасля ператрусу ўсіх, хто знаходіўся ў кватэры, арыштавалі. Іх пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезлі ў РУУС Маскоўскага раёну. Мабільныя тэлефоны затрыманых адлучаныя.

Нагадаем, што летась напярэдадні Еўрапейскага Маршу падобным чынам быў арыштаваным актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Аляксандар Атрошчанкаў. Міліцыянеры ўварваліся ў ягоную кватэру праз вакно на другім паверсе (!) і, таксама паведаміўшы, што ім паступіў званок аб тым, нібыта ў кватэры знаходзіцца труп, арыштавалі Атрошчнкава і выключылі ў ягонай кватэры ўсю аргтэхніку і інфармацыйныя матэрыялы. Самога Атрошчнкава прысудзілі да 10 параў арышту - нібы за тое, што ён "нецэнзурнавыказваўся".

Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч і Павел Кур’яновіч з Маскоўскага РУУС Менску адпраўленыя ў вязніцу на Акресціна. Іх пратрымалі ў міліцыі да 2 гадзінаў ночы. Астатніх затрыманых вызвалілі без складання пратаколаў. У іх узялі адбіткі пальцаў, а таксама знялі іх на фота і відэа.

Фота Bymedia.net

Напісаць каментар (27)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: