banner1 banner1 banner1

8.08.2008

«Financial Times»: Першай задачай піяршчыка Бэла стануць «парламенцкія выбары» і футбольны матч паміж Англіяй і Беларуссю 6

11:14, — Палітыка

Спецыяліст па звязях з грамадсказцю Маргарэт Тэтчэр Цім Бэл падпісаў кантракт па паляпшэнні вобразу ўрада Беларусі – краіны, якую Белы дом лічыць "рэпрэсіўным дыктатарскім рэжымам па суседству з Еўразвязам", піша брытанская "Financial Times".

Лорд Бэл пацвердзіў, што ён падпісаў кантракт з урадам Аляксандра Лукашэнкі ў мінулыя выходныя, але адмовіўся распавесці падрабязна.

Дзяржсакратар ЗША Кандаліза Райс назвала Беларусь "апошнім сучасным дыктатарскім рэжымам у сэрцы Еўропы". Лукашэнку і ягоным міністрам забаронены ўезд у ЗША і ЕЗ.

Афіцыйна Лукашэнка атрымаў 82% галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 2006 году. У тым сама годзе Белы дом заявіў, што ў беларускага ўрада маецца "досвед фальсіфікацыі выбараў, арганізаваных дзяржавай "знікненняў" апанентаў, зняволенні ў турму міралюбных і дэмакратычнага настрою людзёў па фальшывых абвінавачваннях і рэпрэсіўных тактыках запалохвання грамадзянскага грамадзтва".

Лорд Бэл заявіў, што функцыяй ягонай кампаніі Bell Pottinger будзе паляпшаць рэпутацыю Беларусі і карэктаваць непацверджаную інфармацыю. Напрыклад, урад вінавацілі ў антысемітызме, у той час як у Беларусі “квітнее” габрэйская супольнасць і стасункі з Ізраілем паляпшаюцца. Ізраіль і ЗША летась асудзілі Лукашэнку пасля таго, як ён абвінаваціў габрэяў у тым, што яны ператварылі горад Бабруйск у "свінарнік".

"Кожны мае права на адваката, – заявіў лорд Бэл. – Ня бачу прычынаў, чаму я і мая кампанія вінныя прытрымвацца выпадковага набору этычных патрабаванняў, што мы павінныя рабіць, а чаго не. Я не загразну ў падвойных стандартах і крывадушнасці міжнародных стасункаў".

Ягонай першай задачай стануць “парламенцкія выбары” у наступным месяцы і адборчы матч чэмпіянату міру па футболе з Англіяй у Менску 15 кастрычніка. За “выбарамі” будзе назіраць Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе і іншыя міжнародныя інстытуты.

Акрамя лэдзі Тэтчер, якой ён дапамагаў падчас трох выбарчых кампаній, лорд Бэл быў прадстаўніком расейскага магната Барыса Беразоўскага. Сярод іншых ягоных кліентаў – Руперт Мердак, Конрад Блэк, Барыс Ельцын, султан Брунея і сын Маргарэт Тэтчер, Марк.

Напісаць каментар (6)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта09.01.0910.01.09
EUR3 581.333 611.75
USD2 645.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Папулярныя навіны

Элегантны дэфолт (14073)

3.01, 16:09, Уладзімір Акуліч, "Наша Ніва" — Эканоміка

Хто скупіў даляры напярэдадні «абвалу» рубля? (13028)

5.01, 8:45, — Эканоміка

Беларусаў чакае падзенне заробкаў, рост цэн і высокая інфляцыя (10887)

2.01, 13:44, — Эканоміка

Леонид Заико: В ближайшие 10 дней доллар может вырасти до 3 тысяч белорусских рублей (10812)

3.01, 15:28, — Эканоміка

Лукашэнка: «Мы не будзем вам хлусіць, і я перш за ўсё» (10213)

7.01, 15:30, — Палітыка

Рэклама гаспадара, які абрабаваў народ (Фота) (9582)

8.01, 17:31, — Палітыка

«Панарама» аб Галоўным, ці Ні слова аб дэвальвацыі (9257)

5.01, 10:31, — Палітыка

Лукашэнка ў лістападзе 2008 года: «Ніякага абвалу рубля не будзе» (9180)

5.01, 8:36, — Палітыка

Чэргі і лаянкі ля менскіх абменьнікаў (8630)

2.01, 21:08, — Грамадства

Натоўпы беларусаў штурмуюць абменнікі. Даляры здаюць без чаргі (Фотарэпартаж) (8342)

8.01, 16:24, — Эканоміка

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: