У Беларусі могуць хавацца злачынцы, якіх шукае Гаагскі трыбунал
1
11:39, — Палітыка
У інтэрв'ю белградскай газэце «Прэс» пляменнік сербскага генерала Ратка Младзіча заявіў, што той можа хавацца ў Беларусі.
Па словах Горана Младзіча, ягоны дзядзька хутчэй скончыць жыццё самагубствам, чым дасць сябе арыштаваць: "Я упэўнены, што ён ніколі не здасца. Жадаў бы, даўно бы здаўся. Калі яны да яго падыдуць блізка, ён сапраўды жывым не патрапіць ім у рукі. Я вам гэта гарантую. Я ведаю ход ягоных думак і ўпэўнены, што ён лепш застрэліцца, чым будзе арыштаваным!"
На пытанне журналістаў, ці ён, як і Радован Караджыч, змяніў сваю знешнасць і вольна перамяшчаецца па тэрыторыі Сербіі, Горан адказаў, што ня ўпэўнены, ці ягоны дзядзька наогул знаходзіцца ў Сербіі:
"Я ня ўпэўнены, што ён здымаў кватэры ў Новым Белградзе. Я наогул ня ўпэўнены, што ён у Сербіі. Сям'я не ведае, дзе ён хаваецца. Я мяркую, што ён даўно пакінуў краіну і знаходзіцца далёка, у бяспечным месцы. Я не выключаю магчымасці, што ён дзесьці ў Расеі або Беларусі".
У 1996 году Младзіч нараўне з іншымі кіраўнікамі Сербскай Рэспублікі быў абвінавачаным Гаагскім Міжнародным трыбуналам у здзяйсненні вайсковых злачынстваў і генацыдзе ў звязі з аблогай Сараева, у выніку якой загінула каля 10 тыс. чалавек, а таксама ў звязі з знішчэннем больш за 8 тыс. мужчын і падлеткаў у ліпені 1995 году ў Срэбраніцы.
Навіны
па тэме
- Ці магчымы трыбунал над беларускімі палітычнымі злачынцамі?
- Ці магчымы трыбунал над беларускімі палітычнымі злачынцамі?
- У Беларусі маглі хавацца не толькі Радаван Караджыч, але і Горан Хаджыч
- Караджыч: псіхіятр, які стаў маньякам і арганізатарам генацыду
- Арыштаваны вайсковы злачынца Радаван Караджыч. Яго чакае Гаагскі трыбунал





