9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крэмль абвінавацілі ў генацыдзе народа Інгушэціі

4

Апазыцыя Інгушэціі разглядае магчымасць звароту да сусветнай грамадзкасці з просьбай "адлучыць" рэспубліку ад Расеі.

Аб гэтым паведаміў у эфіры радыёстанцыі "Эхо Москвы" кіраўнік Аргкамітэту агульнанацыянальнага мітынгу пратэсту Магамед Хазбіеў.

"Нам трэба прасіць Еўропу або Амерыку, каб нас адлучылі ад Расеі. Калі мы нежаданыя ў гэтай краіне, што далей рабіць, мы ня ведаем", - сказаў Хазбіеў. Ён дадаў, што неабходна таксама "спыніць генацыд інгушскага народа", ажыццяўляны "Крамлём".

Наступныя дзеянні пасля забойства галоўнага рэдактара інтэрнэт-старонкі "Ингушетия.Ru" Магамеда Яўлоева апазыцыя абмяркуе на спецыяльным сходзе, які адбудзецца хуткім часам, зазначыў Хазбіеў.

Нагадаем, што па факце смерці ўладальніка старонкі «Ингушетия.Ru» узбуджаная крымінальная справа па артыкуле «забойства па неасцярожнасці».

Па версіі пракуратуры, Магамед Яўлоеў «выпадкова» загінуў у машыне, калі супрацоўнікі ворганаў унутраных справаў везлі яго ў аддзяленне міліцыі. Аднак сваякі Магамеда Яўлоева прыводзіць наступную версію смерці ўладальніка старонкі «Ингушетия.Ru»:

Магамед Яўлоеў прыбыў учора на адным самалёце з прэзідэнтам Інгушэціі Муратам Зязікавым у 13:30 мск. У момант, калі самалёт прызямліўся, да трапу самалёту пад'ехаў картэж, узначалены міністрам МУС Інгушэціі Мусам Мядовым. Пасля таго, як прэзідэнт прывітаўся з міністрам і з'ехаў, Яўлоеў, які выйшаў з самалёту, быў схопленым невядомымі людзьмі, пасля чаго яго павезлі на легкавіку маркі «УАЗ». Сваякі Яўлоева адразу ж арганізавалі пагоню за легкавіком, у якім знаходзіўся выкрадзены, аднак выкрадальнікі па дарозе стрэлілі яму ў галаву і выкінулі ягонае цела ля брамаў інгушскай рэспубліканскай клінічнай лякарні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках