9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Натальля Падольская на канцэрце ў Сочы пракрычала «Жыве Беларусь!»

5

У Сочы гэтымі днямі праходзіць конкурс маладых выканаўцаў «Пяць зорак», у якім бяруць удзел прадстаўнікі постсавецкіх краін.

Апроч таго, праходзяць розныя канцэртныя праграмы. Прыкладам, у нядзелю па тэлебачаньні паказалі выступ беларускіх зорак: як тых, хто жыве ў Менску, так і Маскве.

Папулярная ў Расеі беларуская сьпявячка Натальля Падольская скончыла свой выступ словамі "Няхай жыве Беларусь" (па-беларуску), што было прыхільна сустрэта расейскай публікай, паведамляе «Наша Ніва».

Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаўвыйграла сьпявачка з Таджыкістану Тахміна Ніязава. Яна абышла расейскі гурт "Куатро" ўсяго на адзін голас, у якога - 1-е месца. Беларускі гурт "The champions", за які выступае чорнаскуры выканаўца, на трэцім месцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках