9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валеры Пуціцкі: «Афіцыйна выйду з «выбараў» у гэтыя дні»

2

Сябра партыі БНФ, кандыдат у дэпутаты “палаты прадстаўнікоў” па Рэчыцкай выбарчай акрузе № 44 Валеры Пуціцкі заявіў, што здымаецца з “выбараў”.

“Аб’яднаных дэмакратычных сіл, як яны былі задуманы напачатку, цяпер няма. Ёсьць “левыя”, які робяць няведама што, і ёсьць “правыя”, якія вырашылі здымацца з выбараў.

Я на сойме Партыі БНФ галасаваў, каб былі зьнятыя ўсе кандыдатуры. Таму што ў фарсе няма сэнсу ўдзельнічаць. Сябры маёй ініцыятыўнай групы добра разумеюць, у якой кампаніі яны бралі ўдзел. Афіцыйна выйду з “выбараў” у гэтыя дні”, -- заявіў палітык у інтэрв’ю “Радыё Свабода”.

Валеры Пуціцкі 1967 году нараджэньня. Жыве ў Рэчыцы. Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Партыі БНФ. Скончыў Беларускі інстытут інжынэраў чыгуначнага транспарту. Жанаты, гадуе дачку і сына.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках