9 чэрвеня 2026, aўторак, 9:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты на цукар выраслі на 5%

Рознічныя кошты на цукар-пясок у Беларусі з 30 жніўня павялічаныя ў сярэднім на 5%, паведамілі ў Міністэрстве эканомікі.

Паводле пастановы Міністэрства эканомікі №177, рознічны кошт на вагавы цукар-пясок складзе Br1930 за 1 кг, на цукар-пясок, расфасаваны ў поліэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кг, - Br2100 за 1 кг.

У Міністэрстве эканомікі адзначылі, што рашэнне аб павелічэнні рознічных коштаў на цукар-пясок прынятае для паэтапнага кампенсавання падаражэння сельскагаспадарчай сыравіны ў сувязі з падвышэннем закупных коштаў на цукровыя буракі ураджая 2008 года, а таксама з улікам кан'юнктуры рынка. Рознічныя кошты на цукар-пясок у Беларусі ў мінулы раз былі павялічаныя з 20 чэрвеня 2008 года ў сярэднім на 5%. Дзейсныя да 20 чэрвеня рознічныя кошты не змяняліся з чэрвеня 2006 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках