Апазіцыйным кандыдатам не даюць казаць аб тым, што ўлады хлусяць
7- 10.09.2008, 8:50
Галоўны рэдактар Рэчыцкай раённай газеты "Дняпровец" прапанаваў кандыдату ў дэпутаты Леаніду Невару адкарэктаваць перадвыбарчы выступ, падрыхтаваны да друку ў газэце.
Як паведаміў БелаПАН Л.Невар, прэтэнзіі рэдактара датычыліся фразаў "начальнікі раённага і абласнога ўзроўня хлусяць людзям" і "карупцыя стала неад'емным элементам жыцця".
"Я дакументальна, у судзе магу давесці сваю правату. Ні для каго не сакрэт, колькі ў нас здзяйсняецца карупцыйных злачынстваў", — адзначыў Л.Невар.
Галоўны рэдактар газеты "Дняпровец" Ігар Сяргеяў адзначыў у інтэрв'ю БелаПАН, што пытанні законнасці падобных выказванняў кандыдата ў дэпутаты павінен вырашыць ЦВК, рэдактар жа прытрымваецца Выбарчага кодэкса і нормаў, у ім прапісаных.