banner1 banner1 banner1

11.09.2008

Шчарбацэвіч, кінутая ў 2003 годзе на разбурэньне Беларускага ліцэю, ідзе ў «дэпутаты» 4

8:59, — Палітыка

Тамара Шчарбацэвіч – кандыдатка ў дэпутаты па адной з выбарчых акругаў Партызанскага раёну Менску. У сьпісе кандыдатаў пазначана, што яна – дырэктарка нейкага ліцэю. А вось навучэнцы іншага, славутага Беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа добра ведаюць, хто такая спадарыня Шчарбацэвіч.

У чэрвені 2003 году, калі ўлады вырашылі зачыніць Коласаўскі ліцэй, менавіта гэтую адыёзную асобу прызначылі дырэктаркай замест нязьменнага кіраўніка Ўладзімера Коласа.

Як паведамляе «Польскае радыё», спадарыня Шчарбацэвіч зь імпэтам тады ўзялася за справу, прыйшла ў ліцэй і засела ў кабінэт. Пачала выклікаць выкладнікаў па адным і схіляць на свой бок. Каму прапаноўвала добры заробак, каму пагражала звальненьнем. Ня вытрымаўшы такой ганьбы, выкладнікі зайшлі ў кабінэт да самазванкі ўсе разам. Якая ж была зьдзіва, калі яны пабачылі пусты пакой. Празь імгненьне высьветлілася, што новая дырэктарка… схавалася ў шафе! Яе з ганьбай выгналі прэч. Назаўтра спадарыня Шчарбацэвіч зьявілася ў ліцэй пад аховай міліцыі. Але яе й слухаць ніхто ня стаў. Пасядзела пару гадзінаў ды сышла. У выніку навязваць новую кіраўнічку прыехаў сам тагачасны міністар адукацыі Пётар Брыгадзін. Але калі ў ягонай прысутнасьці выкладнікі давялі, што Тамара Шчарбацэвіч нават ня можа размаўляць па-беларуску, зьехаў міністар з пустымі рукамі. Урэшце ліцэй афіцыйна зачынілі, і з таго часу ён існуе ў падпольлі.

Таму сёньняшняе балятаваньне на «дэпутата» Тамары Шчарбацэвіч выглядае як зьдзек. Па іроніі лёсу, якраз у гэтай выбарчай акрузе жыве славуты перакладчык Васіль Сёмуха, які чытае ў Беларускім ліцэі аўтарскі курс па літаратуры. Спадар Васіль кажа, што яго ажно страсанула, калі ён пабачыў па ўсім раёне агітацыйныя плякаты Шчарбацэвіч, дзе яна трымае на руках нейкую дзяўчынку. Сёмуха з горкай усьмешкай зазначае, што да гэтай мадам дзяцей увогуле падпускаць нельга.

Тады, у 2003 годзе, спадар Васіль Сёмуха быў адным з актывістаў выгнаньня самазванкі з Коласаўскага ліцэю. Зараз, кажа перакладчык, трэба гнаць яе з кандыдатаў у дэпутаты.

Напісаць каментар (4)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: