banner1 banner1 banner1

11.09.2008

Кіраўнік місіі БДІПЧ АБСЕ правёў «сяброўскую» сустрэчу з Навумавым важная навіна 11

10:32, — Палітыка

Міністр унутраных справаў Беларусі Уладзімір Навумаў 10 верасня сустрэўся з кіраўніком місіі БДІПЧ АБСЕ Гертам-Хінрыкам Арэнсам.

Сустрэча праходзіла ў МУС і доўжылася каля гадзіны.

"Мы задаволеныя праведзенай сустрэчай. Мы абмеркавалі пытанні, якія маюць дачыненне да выбараў. Напрыклад, ролю міліцыі ў дзень выбараў, а таксама ахову выбарчых скрыняў падчас іх транспартоўкі. Мы таксама абмеркавалі пытанні праверкі подпісаў падчас рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Мне хацеласяў б адзначыць, што гэта была вельмі сяброўская сустрэча", — сказаў Г.-Х.Арэнс журналістам.

У.Навумаў у сваю чаргу адзначыў, што ніякіх беспрэцэдэнтных мераў бяспекі падчас галасавання прымяняцца не будзе. "Мы, вядома, прымем усе неабходныя меры, каб жыццё і здароўе нашых грамадзянаў былі ў поўнай бяспецы. Я на сустрэчы з спадаром Арэнсом прывёў такі прыклад: у гэтыя выходныя мы будзем забяспечваць ахову грамадскага парадку на мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня горада (Менска — БелаПАН.). У наступныя выходныя мы будзем забяспечваць маштабныя ахоўныя мерапрыемствы ў Воршы пры правядзенні "Дажынак". І потым усе выходныя мы будзем забяспечваць ахову грамадскага парадку падчас выбараў. Грамадскі парадак будзе забяспечвацца незалежна ад таго, якое гэтае мерапрыемства", — заявіў У.Навумаў.

Міністр адзначыў, што супрацоўнікі для аховы назіральнікаў місіі АБСЕ адмыслова не вылучаліся. "Мы проста праінфармавалі супрацоўнікаў міліцыі на месцах, што ў іх рэгіёне працуюць назіральнікі ад міжнародных арганізацыяў, і калі ім спатрэбіцца нейкая дапамога, каб ім аказвалі садзейнічанне", — сказаў У.Навумаў.

На пытанне, ці адчувае ён сябе ў бяспецы, Г.-Х.Аренс адказаў: "Так".

Нагадаем, што міністр унутраных справаў Беларусі Ўладзімір Навумаў з'яўляецца неўяздным у краіны Еўрасаюза і ЗША. Згодна з дакладам і рэзалюцыяй Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, Навумаў перашкаджаў правядзенню расследавання спраў аб знікненні лідэраў беларускай апазіцыі і журналіста, а таксама з'яўляецца адным з падазраваных у далучанасці да выкраданняў і забойстваў вядомых у Беларусі людзей.

Напісаць каментар (11)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: