Даляр вырас да гадавога максімуму да еўра
11:11, — Эканоміка
У чацвер даляр абнавіў гадавы максімум да еўра, паколькі ўдзельнікі рынка ізноў сталі звяртаць увагу на перспектывы замаруджвання эканамічнага росту за межамі ЗША, а перасцярогі наконт амерыканскай фінансавай сістэмы адыйшлі на другі план.
Аналітыкі кажуць, што амерыканскія інвестары ліквідуюць пазіцыі ў замежных актывах, перакладаючыся ў даляр, і гэта аказвае падтрымку валюце ЗША, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Reuters.
Шмат якія фонды і фінансавыя арганізацыі адчуваюць праблемы з ліквіднасцю з-за крэдытнага крызісу, і гэта павялічвае іх патрэбу ў грашовых сродках, што аказвае падтрымку даляру і ене, але негатыўна ўплывае на еўра, валюты краінаў, якія развіваюцца, і высокапрыбытковыя валюты, кажуць трэйдары.
Стан амерыканскіх фінансавых кампаніяў працягвае хваляваць інвестараў, аднак паніжэнне коштаў на нафту і рост фондавага рынку пакуль засланілі гэтую непакой.
Да 8.53 еўра знізіўся на 0,06 адсоткі да $1,3966, раней сёння апускаючыся да новага гадавога мінімуму на ўзроўні $1,3933.
Еўракамісія ў сераду паведаміла, што, паводле яе ацэнак, эканамічны рост у еўразоне можа скараціцца ўдвая ў 2008 году ў параўнанні з 2007, а інфляцыя істотна паскорыцца з-за хваляванняў на фінансавых рынках, роста коштаў на сыравіну і хваляванняў на рынку жылля. Камісія панізіла прагноз росту ВУП еўразоны ў 2008 году да 1,3 адсоткі з 1,7 адсоткі, якія чакаліся у красавіку.





