9 чэрвеня 2026, aўторак, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння ўзгадваюць ахвяраў тэрактаў 11 верасня 2001 году

8

Сёння будзе ўшанаваная памяць ахвяраў трагедыі 11 верасня 2001 году, калі ў выніку тэрарыстычнага нападу на Міжнародны гандлёвы цэнтр у Нью-Ёрку загінулі амаль 3 тысячы чалавек.

Хвілінай маўчання, звонам і памінальнай малітвай ва ўсіх храмах Нью-Ёрка пачнецца гэты дзень жалобы ў 08:46 па мясцовым часе (15:48 па менскім часе), калі першы захоплены тэрарыстамі самалёт урэзаўся ў першую, паўночную, вежу блізнятаў-хмарачосаў, паведамляе агенцтва “Інтэрфакс”.

Увечары у неба над Нью-Ёркам ускінуцца прамяні двух пражэктараў, закліканых сімвалізаваць вежы-блізняты. Пражэктары будуць гарэць досвітку 12 верасня.

На месцы трагедыі па традыцыі будуць зачытаныя імёны ўсіх ахвяраў самага крывавага тэракту ў сусветнай гісторыі. Пад аскепкамі Сусветнага гандлёвага цэнтра загінулі не толькі тысячы амерыканцаў, але таксама каля васьмісот грамадзянаў з васьмідзесяці шасці краінаў свету. Упершыню на месцы трагедыі іх імёны зачытаюць суайчыннікі - студэнты гэтых краінаў, якія навучаюцца ў ЗША.

Сёння таксама пройдзе цырымонія адкрыцця мемарыялу ў Пентагоне, у якой прыме удзел прэзідэнт ЗША Джордж Буш. А на мемарыяльных мерапрыемствах у Нью-Ёрку будуць прысутнічаць кандыдаты на пост прэзідэнта ад рэспубліканцаў і дэмакратаў - Джон Макейн і Барак Абама.

Нагадаем, што 11 верасня 2001 гады тэрарысты, звязаныя з Аль-Каідай, захапілі ў ЗША 4 пасажырскіх самалёта. Два з іх былі накіраваныя на будынак Сусветнага гандлёвага цэнтра ў Нью-Ёрку, адзін на будынак Пентагона ў Вашынгтоне. Яшчэ адзін захоплены авіялайнер разбіўся ў Пенсільваніі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках