10 чэрвеня 2026, Серада, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Беларусі абвінаваціў Еўрасаюз у «неадэкватнасці»

13

Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Папоў заявіў, што Еўрапейскі Саюз не адказвае адэкватна на крокі беларускага боку.

Такім чынам ён пракаментаваў інфармацыю аб неўдзеле кіраўніка МЗС Беларусі ў паседжанні кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў ЕС.

"Беларусь ні з якімі просьбамі па пытанні запрашэння на мерапрыемствы ЕС ні да каго не звярталася. Каго запрашаць ці не запрашаць - гэта пытанне выключна ўнутранай працэдуры самога ЕС", - падкрэсліў А.Папоў.

Прэс-сакратар падкрэсліў, што важна не запрашэнне ці незапрашэнне на мерапрыемства, а "дакладна выяўленае жаданне абодвух бакоў рабіць пэўныя крокі насустрач адзін аднаму".

"Беларускі бок такі крок насустрач заклапочанасцям ЕС зрабіў. Ён добра вядомы. А вось з адэкватным адказам на гэты крок у нашых еўрапейскіх калегаў, мяркуючы па ўсім, ёсць пэўныя праблемы", - адзначыў А.Папоў.

Тым не менш, прэс-сакратар МЗС акцэнтаваў увагу на тым, што беларускі бок "па-ранейшаму гатовы да дыялогу з ЕС і лічыць, што мітусня з любога з бакоў будзе відавочна не на карысць гэтаму дыялогу".

Нагадаем, што міністр замежных справаў Нідэрландаў Максім Верхаген у сераду запатрабаваў пазбавіць шэнгенскай візы кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава, а Францыя заявіла, што чыноўніка не запрасілі ў Брусэль.

У выпадку ўхвалення дадзенай ініцыятывы парламентам краіны, Мартынаву можа быць забаронены ўезд у Брусэль, дзе знаходзіцца штаб-кватэра ЕС, паколькі ўрад Нідэрландаў будзе адстойваць сваю пазіцыю ў коле астатніх чальцоў Еўрасаюза.

На думку Верхагена, здымаць усе міжнародныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі яшчэ занадта рана, паколькі гэтая краіна дагэтуль "не паважае правы чалавека".

Таксама ў сераду стала вядома, што кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава не запрасілі на сустрэчу ў Брусэлі з прадстаўнікамі «тройкі» Еўрасаюза, якая пройдзе 15 верасня ў межах чарговага паседжання кіраўнікоў МЗС 27 краінаў Еўрасаюза.

Прадстаўнік міністэрства замежных справаў Францыі, якая старшынюе у ЕС, абвер інфармацыю, якую 9 верасня распаўсюдзіла РІА "Новости", аб тым, што З.Мартынаў правядзе перамовы з Б.Ферара-Вальднер, Бернарам Кушнерам, кіраўніком МЗС Францыі, якая старшынюе у ЕС, і вярхоўным прадстаўніком ЕС па агульнай знешняй палітыцы і бяспецы Хаўерам Саланам.

Суразмоўца не выключыў, што на сустрэчы 15 верасня міністры замежных справаў краінаў ЕС прымуць рашэнне аб запрашэнні беларускага калегі на сваё наступнае паседжанне 13 кастрычніка. Паводле інфармацыі французскага дыпламата, перамовы з беларускім міністрам не сталі прызначаць да "парламенцкіх выбараў" у Беларусі 28 верасня.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках