10 чэрвеня 2026, Серада, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знешнія санкцыі і байкот апазіцыяй «выбараў» далі вынік

4

Улады і апазіцыя ў Зімбабвэ дасягнулі ў чацвер увечары пагаднення аб пазеле ўлады. Аб гэтым заявіў пасля заканчэння перамоваў у зімбабвійскай сталіцы Харары презідэнт ПАР Табо Мбекі - пасярэднік ва ўрэгуляванні крызіса ў Зімбабвэ ад Афрыканскага Саюза і Супольнасці развіцця Поўдня Афрыкі.

Мбекі заявіў, што склад ураду нацыянальнага адзінства Зімбабвэ будзе абвешчаны ў панядзелак, перадаеі ІТАР-ТАС. "Пагадненне было заключанае па ўсіх пунктах павесткі дня, - сказаў ён. - Бакі падпісалі дакумант". Тым часам, дэталі пагаднення пакуль не агалошваюцца.

Да гэтага часу апазіцыя на чале з Морганам Тсвангіраі прэтэндавала на пост прэм'ер-міністра з рэальнай выканаўчай уладай пры умове, што цяперашні кіраўнік дзяржавы застанецца прэзідэнтам з чыста цырыманіяльнымі паўнамцтвамі.

Сам Мугабэ выступаў за захаванне прэзідэнцкай формы кіравання, пры якой уся ўлада заставалася б за ім.

Як вядома, зімбабвійская апазіцыя перамагла на парламенцкіх выбарахі ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў, байкатуючы другі тур з-за масавых рэпрэсіяў супраць актывістаў апазіцыі. Апазіцыя не прызнала пераабранне Мугабэ презідэнтам. Пасля гэтага Захад узмацніў эканамічныя санкцыі супраць рэжыма Мугабэ, патрабуючы ад зімбабвійскіх уладаў прамых перамоваў з апазіцыйным лідэрам Тсвангіраі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках