banner1 banner1 banner1

12.09.2008

Трыюфм беларускага фільма «Акупацыя» на Львоўскім кінафэсьце 6

15:27, — Культура

Трыюфм беларускага фільма «Акупацыя» на Львоўскім кінафэсьце

106 фільмаў з 22 краінаў былі прадстаўленыя на суд гледачоў і журы 21—24 жніўня ў Львове на III Міжнародным фэсьце незалежнага кіно «КiнаЛеў». Найлепшым поўнамэтражным гульнявым фільмам прызналі стужку беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя».

Конкурсная праграма складалася з трох галінаў: мастацкае (поўнамэтражнае), гульнявое (кароткамэтражнае) і дакумэнтальнае кіно. «У нас паказ, як у Канах, — да 75 гадзінаў у суткі», — з гонарам гаворыць натхняльнік фэсту і арт‑дырэктар «КiнаЛява» Алесь Дзындра, піша газэта “Наша Ніва”.

У ролі «пальмавых галінак», якімі ўшаноўвалі пераможцаў, выступалі парцалянавыя жаночыя галовы з маскамі львоў.

Найлепшым поўнамэтражным гульнявым фільмам прызналі стужку беларускага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя» (зьняты яшчэ ў 2003 г., ён забаронены ў Беларусі да паказу на вялікіх экранах), а дакумэнтальным — «Краіна дурняў» грузінкі Ніны Кіртадзэ, якая здымала гэны фільм у Вялікабрытаніі. Найлепшай кароткамэтражкай фэсту сталася праца ўкраінца Зьмітра Сухалыткага‑Сабчука «Хлапецтва», анімацыйны гран‑пры атрымала Printed Rainbow («Надрукаваная вясёлка») індыйкі Нінаджаві Рао. А бронзавую статуэтку льва ў намінацыі «Найлепшы фільм вачыма гледачоў» дастала анімацыйная стужка Сяргея Мельнічэнкі «Маланка» (Украіна).

«Акупацыя» глядзелася актуальна. Фраза «на вялікі рускі народ нельга за…цца» выклікала бурную рэакцыю аўдыторыі. Наагул, украінцаў шакавала, што гэты — відаць, найлепшы беларускі фільм незалежнага пэрыяду — здымаўся зь бю¬джэтам 40 тысячаў даляраў. Прыкладам, зьнятая ў Львове «побытавая» стужка «Права на Надзею», што не запатрабавала дэкарацый, каштавала за $300 тысячаў.

Бюджэт самога кінафэсту складае каля 300 000 грыўняў (каля 137 млн рублёў), зь якіх 140 тыс. дала гарадзкая адміністрацыя.

Варта адзначыць прызавы посьпех дакумэнтальнай стужкі «Беларускі рэзыстанс» (рэжысёр Алесь Цялежнікаў). Украінцы былі ўзрушаныя фактам, што ў Беларусі пасьля другой сусьветнай дзейнічала антысавецкая партызанка.

«Акупацыяй» ды «Рэзыстансам» беларуская прысутнасьць на «КінаЛяве‑2008» не абмяжоўвалася — былі паказаныя дакумэнтальны фільм пра пэрформансы Алеся Пушкіна ягонага ж аўтарства, анімацыйная стужка «Лука», дзе ў якасьці пэрсанажаў м’юзыклаў выступілі палітычныя дзеячы «саюзнае дзяржавы» (рэжысёрам быў пазначана нехта Е.Каліберда).

Асноўным вядоўцам фэсту быў вядомы ўкраінскі актор Тарас Жырко. У 1988 г., калі львоўскі тэатар імя Марыі Занькавецкай знаходзіўся на гастролях у Беларусі, Тарас, праз узьнёслыя пачуцьці да аднае менскае дзяўчыны, нават на два месяцы застаўся ў Менску…

Напісаць каментар (6)

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: