9 чэрвеня 2026, aўторак, 18:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міліцыя зьбівала моладзь за нацыянальныя сьцягі ў Дзень горада

18

Падчас афіцыйных урачыстых мерапраемстваў да Дня горада Гомеля, які на выходных адзначаў 866 гадавіну заснаваньня, актывісты “Маладога Фронту” ўзьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.

Літаральна праз хвіліну міліцыянты выхапілі з натоўпу Андруся Цянюту і, зьбіваючы, павалілі на зямлю. У выніку Андрусю пашкодзілі калена і вывіхнулі палец. У РАЎСе на маладафронтаўца склалі ажно некалькі пратаколаў, у тым ліку, за супраціў міліцыі і лаянку матам. Ноч Андрусь правёў у асобным пакоі, седзячы на бетонавай падлозе.

Зранку, калі міліцыянты плянавалі адвезьці маладафронтаўца да суду ў ізалятар часовага ўтрыманьня, Андрусь Цянюта запатрабаваў, каб яму выклікалі лекара, які пацьвердзіў, што юнак ня можа знаходзіцца вад вартаю да суду з-за прыкмет пнеўманіі. Толькі праз 15 гадзін пасля затрыманьня Цянюту вызвалілі – да суду.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках