9 чэрвеня 2026, aўторак, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку зноў аспрэчваюць: доктар Праўдзін не ў турме, а на волі

14

Падчас апошняй прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў Аляксандр Лукашэнка сказаў, што вядомага беларускага гінеколага Андрэя Праўдзіна пасадзілі ў турму. Аднак доктар на волі. І ніякіх праблемаў з праваахоўнымі ворганамі ў яго не было.

"Нашыя ўрачы — гэта суперпрафесіяналы, яны не горш за заходніх, — сказаў А.Лукашэнка. — Але ў нас жа акрамя сякеры і скальпеля часам нічога не было ў шпіталях. А зараз артапедычныя, анкалагічныя, з камерай, калі не трэба рэзаць — лапараскапічныя аперацыі робяць. Яшчэ 10 гадоў таму паехаў у вядучую ў Савецкім Саюзе калісьці клініку гінекалагічную і жартам сказаў: мы, мужыкі, зброд такі, мы ж перад жанчынамі вінаватыя ва ўсіх іх гэтых хваробах гінекалагічных. Давайце збярэм грошы, не было, і нармальны шпіталь пакажам як узор, якія ў Беларусі павінны быць. І тады я закупіў эндаскапічныя гэтыя прыборы для лапараскапічных аперацыяў… Прывезлі. Быў такі Праўдзін, кажуць, пасадзілі ў турму, небараку… Але ўсе жанчыны яго ведалі — залатыя рукі. Я яго запрасіў, кажу, што табе нехапае? "Абсталявання". Я яму набыў. Кажу: аперыруй, але навучы ўсіх у абласцях. Зараз у нас такіх людзей у абласцях ужо нямала. І яны ўсю гэтую гінекалогію аднавілі…"

Сам Андрэй Праўдзін у прамым эфіры прэс-канферэнцыю кіраўніка дзяржавы не слухаў. Аб тым, што ён нібы сядзіць у турме, Праўдзіну паведамілі знаёмыя — доктару адразу сталі тэлефанаваць і знаёмыя, і пацыенты, у тым ліку з Расеі, дзе ў яго шмат сваякоў.

Практыкуючы гінеколаг Андрэй Праўдзін не ведае, радавацца, што аб ім памятае кіраўнік дзяржавы, ці…

"Мусіць, усёткі добра, што памятае, — сказаў Праўдзін у інтэрв'ю «Народнай волі». — Антырэклама — гэта ж таксама рэклама. А можа, ён мяне з кімсьці пераблытаў? Або яму няправільна дакладваюць…".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках