9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журфак БДУ пераўтвораны ў Інстытут журналістыкі

5

Факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пераўтвораны ў Інстытут журналістыкі. Загад аб гэтым падпісаў рэктар БДУ прафесар Васіль Стражаў.

Як паведаміў карэспандэнту БелТА Васіль Стражаў, новая структура створаная ў мэтах падвышэння эфектыўнасці журналісцкай адукацыі ў Беларусі, а таксама забеспячэння дзяржаўных СМІ высокакваліфікаванымі кадрамі.

У інстытуце будуць дзейнічаць два факультэты: журналістыкі (для тых, хто атрымлівае вышэйшую адукацыю) і падвышэння кваліфікацыі журналісцкіх кадраў. "У краіне паўстала вострая неабходнасць стварэння факультэтаў падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў менавіта ў складзе вну - універсітэтаў і акадэмій", - растлумачыў прафесар. "У сродках масавай інфармацыі працуе шмат спецыялістаў, якія не маюць журналісцкай адукацыі, а правучыўшыся ў нашым інстытуце, яны змогуць атрымаць неабходныя веды", - падкрэсліў рэктар.

Па ягоным меркаванні, БДУ валодае для гэтага ўсімі педагагічнымі, навуковымі і тэхнічнымі магчымасцямі. Навучанне будзе праводзіцца на гасразліковай аснове, а накіроўвацца на яго слухачы будуць па рэкамендацыях кіраўнікоў СМІ.

Цяпер журфак рыхтуе кадры па пяці спецыяльнасцях - журналістыка (друкаваныя СМІ), журналістыка (аўдыёвізуальныя СМІ), міжнародная журналістыка, інфармацыя і камунікацыі, літаратурная работа. А з новага вучэбнага года пачалася падрыхтоўка вэб- і онлайн-журналістаў.

Плануецца, што 16 верасня ў новым вучэбным корпусе БДУ, пабудаваным для будучых журналістаў на вуліцы Кальварыйскай, адбудзецца ўрачыстае адкрыццё мультымедыйнай бібліятэкі. У структуры новай бібліятэкі 3 залы: перыёдыкі, абанемента вучэбнай, навуковай і мастацкай літаратуры і чытальная. У зале перыёдыкі ёсць і раздзел кітайскай прэсы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках