У ААН перададзеныя 42 скаргі на парушэнне правоў чалавека ў Беларусі
2- 17.09.2008, 16:10
У прадстаўніцтва Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Менску для накіравання ў камітэт ААН па правах чалавека 17 верасня перададзеныя 42 скаргі ад жыхароў Гомельскай вобласці.
Аб гэтым паведаміў БелаПАН гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.
Дэмакратычныя актывісты з Гомеля, Жлобіна і Светлагорска просяць разгледзець парушэнне іх правоў на свабоду сходаў. Каля года таму мясцовыя адміністрацыі адмовілі ўсім актывістам, што звярнулісяў ААН, якія падавалі заяўкі на правядзенне пікетаў і мітынгаў супраць адмены ільгот.
"Грамадзяне Беларусі вычарпалі ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, ажно да Вярхоўнага суду, таму нам прыйшлося звярнуцца ў гэтую аўтарытэтную міжнародную структуру", — сказаў Л.Судаленка.