banner1 banner1 banner1

19.09.2008

Rzeczpospolita: МЗС Польшчы просіць Борыс адмовіцца ад старшынства ў Саюзе палякаў Беларусі 17

14:49, — Палітыка

Міністэрства замежных справаў Польшчы гатовае “прадаць” Анжаліку Борыс. Артыкул з такім скандальным загалоўкам зьмешчаны на першай старонцы газэты “Rzeczpospolita”.

Выданьне паведамляе пра сустрэчу старшыні Саюзу палякаў Беларусі ў зьнешнепалітычным ведамстве Польшчы, падчас якога Борыс прапанавалі адмовіцца ад старшынства ў СПБ, паведамляе “Польскае радыё”.

Як паведамляе “Rzeczpospolita”, Анжаліцы Борыс патлумачылі, што гэта робіцца на карысьць геапалітычных інтарэсаў Польшчы й дзеля пацяпленьня польска-беларускіх дачыненьняў. Сустрэча, паводле газэты, адбылася за некалькі дзён да візыту міністра Радаслава Сікорскага ў Беларусь.

Сама Анжаліка Борыс адмаўляецца ад камэнтароў да часу паседжаньня Рады арганізацыі, якое мае адбыцца ў суботу.

«Было б вельмі прыкра, калі б гэта аказалася праўдай – кажа першы старшыня СПБ Тадэвуш Гавін, - Анжаліка Борыс моцна пацярпела за сваю польскасьць».

Віцэ-міністар замежных справаў Польшчы Анджэй Крэмэр абвяргае паведамленьні газэты. Паводле яго, сустрэча ў сядзібе МЗС з Анжалікай Борыс ніякім чынам не зьвязаная зь візытам Радаслава Сікорскага. “Гэта поўны абсурд,” – так віцэ-міністар зарэагаваў на публікацыю ў газэце “Rzeczpospolitа”.

Старшыня парлямэнцкай камісіі Сэйму Польшчы па міжнародных справах Кшыштаф Лісэк заяўляе, што Анжаліка Борыс як і увесь Саюз палякаў можа разьлічваць на поўную падтрымку ўраду.

“З таго, што я ведаю, падчас размовы зь міністрам Мартынавым гучаў заклік Радаслава Сікорскага правесьці дэмакратычныя выбары кіраўніцтва арганізацыі” – сказаў Лісэк у інтэрвію газэце “Rzeczpospolita”.

Паводле газэты, распрацаваны сцэнар выбараў кіраўніцтва СПБ. Зьезд абудвух “саюзаў” павінен адбыцца ў лістападзе ў Берасьці. Новым кіраўніком будзе абраная Аліна Ярашэвіч, якая задавальняе абодва бакі падзеленай арганізацыі. На аб’яднаньні двух частак СПБ настойваў беларускі бок – піша выданьне. Палякі хацелі, каб Менск дазволіў саюзу на чале з Анжалікай Борыс дзейнічаць легальна. Узамен беларускія ўлады прапаноўвалі Борыс балятавацца ў парлямэнт, але безвынікова.

Ці прыме СПБ пад кіраўніцтвам Борыс прапанову МЗС? “Малаверагодна” – кажуць польскія актывісты ў Гародні.

“Rzeczpospolita” прыводзіць гісторыю канфлікту вакол СПБ. Яго гісторыя пачалася ўвесну 2005 году, пасьля таго, як беларусія ўлады адмовіліся прызнаваць абранае на чарговым зьезьдзе Саюзу кіраўніцтва. Міністэрства юстыцыі адмовілася прызнаваць Анжаліку Борыс з-за, быццам бы, сур’ёзных парушэньняў падчас зьезду. СПБ было падзелены. Частка падпарадкавалася Анжаліцы Борыс, а частка засталася з тагачасным кіраўніком Тадэвушам Кручкоўскім. У жніўні ў Ваўкавыску новым кіраўніком быў абраны Юзаф Лучнік.

Напісаць каментар (17)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта08.01.0909.01.09
EUR3 565.933 581.33
USD2 655.002 645.00
RUB90.1690.16

Ці верыце вы ў запэўніванне ўладаў, што ў 2009 годзе беларускі рубель не будзе дэвальвавацца больш, чым на 5%?

Результаты

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Вязень «амэрыканкі»

Грамадзянін ЗША Зельцэр памірае ў беларускай турме

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


новости белорусского интернета

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: