10 чэрвеня 2026, Серада, 1:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грузія ўводзіць надзвычайнае становішча ў акупаваных Расеяй раёнах

Надзвычайнае становішча плануецца абвясціць на частцы тэрыторыі Грузіі - у раёнах, дзе знаходзяцца расейскія войскі - паведамілі ў апараце парламента Грузіі. Адначасова па ўсёй краіне будзе скасавана ваеннае становішча.

«Замест ваеннага становішчы ў краіне будзе ўведзена надзвычайнае становішча», - заявіў агенцтву «Навіны-Грузія» старшыня грузінскага парламента Давід Бакрадзэ. Па ягоных словах, такое рашэнне абумоўленае эканамічнымі інтэрасамі краіны.

«Адмена ваеннага становішча выкліканая інтэрасамі краіны, у першую чаргу эканамічнымі, паколькі для наступнага развіцця патрэбна эканамічная стабільнасць», - адзначыў старшыня парламента Грузіі.

Ваеннае становішча было ўведзена ў Грузіі з 9 жніўня, тэрмін яго дзеяння быў падоўжаны да 8 верасня. Ваеннае становішча было абвешчана прэзідэнтам і зацверджана парламентам у сувязі «з крайнім абвастрэннем сітуацыі на тэрыторыі былой Паўднёваасяцінскай аўтаномнай акругі» і "фактам узброенага нападу з боку Расейскай Федэрацыі на Грузію, які носіць як ускосны, так і прамы характар".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках