10 чэрвеня 2026, Серада, 1:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень горада ў Менску забароняць продаж спіртнога… у радыусе 500 метраў

11

У Менску продаж усіх спіртных напояў у месцах правядзення масавых мерапрыемстваў па святкаванні Дня горада 13 верасня бягучага года будзе забаронены.

Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы Менгарвыканкама Ўладзімір Зубрык сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Ён растлумачыў, што паводле заканадаўства рэалізацыя спіртнога ў радыусе 500 м падчас правядзення масавых мерапрыемстваў забароненая.

Уладзімір Зубрык таксама адзначыў, што "праваахоўныя органы ўжо плануюць сваю працу ў гэты дзень, і бяспека гараджан будзе забяспечаная на высокім узроўні".

Намеснік начальніка ўпраўлення дадаў, што падчас правядзення святочнага феерверка ў стэлы "Менск горад-герой" плануецца вылучыць дадатковую колькасць аўтобусаў для падвозу гараджан. А падчас правядзення менскага міжнароднага марафона арыентыровачна з 10.30 да 16.30 плануецца перакрыць рух транспарта па праспекце Пераможцаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках