Тыя, хто зняўся з «выбараў», шкодзяць Ярмошынай
7
12:46, — Палітыка
Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з кіраўніком місіі назіральнікаў ад СНД Сяргеям Лебедзявым выказалася з нагоды зняцця дэмакратычнымі кандыдатамі сваіх кандыдатур з «выбараў» у «палатку».
«Нас хвалюе і з'яўляецца негатыўным момантам той факт, што шэраг палітычных дзеячоў свядома шкодзяць «выбарам». Сёння можна казаць аб дзясятку прадстаўнікоў палітычных партый, што лічаць сябе апазіцыйнымі, якія знялі свае кандыдатуры», — сказала яна.
Ярмошына таксама паведаміла, што цяпер у «выбарах» удзельнічаюць 265 кандыдатаў. Усяго, нагадаем, дакументы на рэгістрацыю падавалі 365 чалавек. Не былі зарэгістраваныя каля 80 прэтэндэнтаў, і больш за 20 зняліся з «выбараў» добраахвотна. Сярэдняя колькасць кандыдатаў на адно месца складае 2,4 чалавека. У 2000 годзе, калі большасць структур апазіцыі праводзілі актыўны байкот «выбараў», гэты каэфіцыент складаў 5,5 чалавека. Назіральнікі адзначаюць нізкую цікавасць беларусаў да праходзілых так званых «выбараў».
Навіны
па тэме
- За падняты нацыянальны сцяг у Гомелі затрыманы актывіст кампаніі «Байкот»
- Байкот «выбарам». Усе на Плошчу! (Фота)
- Назіральнікі ад АБСЭ даведаліся пра адмову ў арганізацыі пікета «Байкот!»
- Лявон Баршчэўскі: «28 верасня, у 20.00 мы павінны быць на Кастрычніцкай плошчы Менска»
- Белорусская милиция фальсифицирует протоколы по команде





