9 чэрвеня 2026, aўторак, 8:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Астанкі старажытнага слана знайшлі ў рацэ пад Жлобінам (Фота)

2
Астанкі старажытнага слана знайшлі ў рацэ пад Жлобінам (Фота)

У Гомельскай вобласьці знайшліся астанкі ляснога слана. Такія жывёлы пражывалі на Зямлі раней за мамантаў.

Спрабуючы на буксіры-штурхачы праскочыць мель ў вусці ракі Окра паміж вёскамі Жлобінскага раёна Скепня і Шыхаў, рэчыцкія партавікі знайшлі нешта, нагадваючае вялікіх памераў бервяно.

Калі знаходка абсохла на сонейку, погляду здзіўленых капітана цеплахода Сяргея Шыхаўца і старэйшага электрамеханіка Віктара Чыжова паўсталі косткі жывёлы вялікіх памераў. Маракі вырашылі, што маманта. Апынулася - ляснога слана. Такія жывёлы пражывалі на Зямлі раней за мамантаў.

Дарэчы, дзіўную знаходку ледзь не выкінулі.

- Выглядала яна, як натуральнае бервяно, - распавялі партавікі у інтэрв'ю «КП в Беларуси». - Толькі калі абсохла, на костку стала падобная.

- Часта такія знаходкі на рацэ сустракаюцца?

- Ды не. Мы тут вядзем здабычу пяску для будаўнічых арганізацый. За ўвесь час толькі лодкавы матор выкопвалі, ды нямецкую каску. Патроны, бывае, трапляюцца, гранаты.

Па словах кандыдата гістарычных навук, загадчыка сектарам навуковых археалагічных фондаў інстытута гісторыі НАН Беларусі Ігара Язепенкі, гэта другая такая знаходка ў рэспубліцы:

- Першы раз фрагменты шкілета ляснога слана былі знойдзеныя ў Менску ў верасні 2006 года падчас будаўніцтва метро ва Ўруччы. Раней рэшткі гэтай жывёлы знаходзілі ў міжледніковых адкладаннях у Англіі, Германіі, Галандыі, Польшчы і ў Расеі, у Варонежскай вобласці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках