Палякам прадэманстравалі, якія ў Беларусі «выбары»
5
15:32, — Палітыка
У Варшаве, Беластоку і на аўтатрасах каля беларускай мяжы з'явіліся бігборды, прысвечаныя так званым «парламенцкім выбарам» у Беларусі. На іх намалявана некалькі тэлевізійных экранаў з тварамі Лукашэнкі і апазіцыйных палітыкаў.
Як паведамляе «Польскае радыё», у апазіцыянераў рты залепленыя чорным скотчам. На бігбордзе напісана: «За свабодныя «выбары!». Рэкламныя шчыты былі вырабленыя і размешчаныя па замове польскага грамадскага аб'яднання «Wolna Białoruś». Усяго выраблена 20 бігбордаў.
Навіны
па тэме





