У буйным ДТЗ пад Калугай загінулі беларусы
16:33, — Здарэнне
Сёння ноччу ў Калужскай вобласці Расеі на 142-м кіламетры трасы М3 мікрааўтобус «Мэрсэдэс» сутыкнуўся са стаячым на абочыне грузавым аўтамабілем «Форд». У выніку загінулі дзевяць чалавек.
З іх сямёра – грамадзяне Ўкраіны. Таксама пацярпелі два чалавекі - жанчына, асоба якой высвятляецца, паколькі пры ёй не знайшлі дакументаў, і кіроўца мікрааўтобуса, грамадзянін Беларусі, паведамляе сайт www.cpv.ru.
Акрамя таго, пацярпелі двое грамадзян Украіны, якіх з траўмамі шпіталізавалі ў цэнтральную раённую лякарню Малаяраслаўца. Мужчына 1979 года нараджэння атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, яшчэ адзін пасажыр мікрааўтобуса - 22-гадовы мужчына – атрымаў адкрыты пералом правага сцягна, чэрапна-мазгавую траўму і рваную рану галавы.





