У Грузіі музей Сталіна пераробяць у Музей расейскай агрэсіі
3- 25.09.2008, 8:44
У Грузіі будзе створаны Музей расейскай агрэсіі. Аб гэтым на паседжанні парламенцкага камітэта па адукацыі і навуцы заявіў міністр культуры, спорту і аховы помнікаў Нікалаз Вачэішвілі.
Паводле яго словаў, у такі музей будзе перароблены Дом-музей Сталіна ў горадзе Горы, паведамляе "Грузия-Online".
Для ўдзелу ў адпаведных працах запрошаныя літоўскія і польскія спецыялісты, якія маюць добры досвед у стварэнні такіх музеяў. "Гэта будзе музей сучасных стандартаў", - адзначыў міністр.
Нагадаем, што расейскі бок ужо падаў ў музее сваё бачанне грузіна-асяцінскага канфлікту. Трафеі, захопленыя падчас аперацыі па прымусу Грузіі да міру, сталі з 9 жніўня экспанатамі пастаянна дзеючай выставы, якая адкрылася ў Цэнтральным музеі Ўзброеных сілаў Расеі. Ён знаходзіцца на вуліцы Савецкай Арміі ў Маскве.