У Слоніме каля філіяла банку невядомыя падарвалі вядро з фекаліямі
31- 5.09.2008, 12:37
Вядро з фекаліямі падарвалі невядомыя ўначы каля ўваходных дзвераў будынка філіялу "Беларусбанку" і крамы "Магія чысціні" у Слоніме. У выніку былі выпацканыя дзверы, прыступкі, шыльда банка і сцены.
Як паведамляе "Газета Слонімская", парадак на месцы здарэння наводзілі супрацоўнікі МНС, але сляды выбуху застаюцца дагэтуль. Цяпер слонімская міліцыя праводзіць праверку і шукае арганізатараў "тэракту".