Лукашэнка сёння правядзе прэс-канферэнцыю для рэгіянальных СМІ Расеі
1- 8.09.2008, 10:13
Прэс-канферэнцыя стане заключным мерапрыемствам для расейскіх журналістаў, якія наведвалі нашую краіну са штогадовым прэс-турам.
Першы візіт групы журналістаў расейскіх рэгіянальных СМІ адбыўся ў 2003 годзе. У цяперашні, шосты прэс-тур, прыехала 84 журналісты з 44 рэгіёнаў Расеі, якія прадстаўляюць 72 СМІ. Палова журналістаў раней ужо прыймала ўдзел у прэс-канферэнцыях Лукашэнка.
За папярэднія тры дні ўдзельнікі прэс-тура наведалі СТЗА «Хенкель Баутэхнік» у Заслаўі, агракамбінат «Сноў» (Нясвіжскі раён), РУП «ВА «Беларуськалій», азнаёміліся з аб'ектамі сацыяльнай сферы горада Слуцку, прынялі ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню беларускай пісьменнасці ў Барысаве, наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Прэс-канферэнцыя будзе транслявацца ў прамым эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё. Яе пачатак - у 11.30. Тэлеверсія будзе паказаная па Першым канале і тэлеканале «АНТ» у 21 гадзіну.