Аляксандр Глеб абвінаваціў зборную Ўкраіны ў подкупе суддзі
13- 8.09.2008, 16:21
Пасля заканчэння матчу футбольных зборных Украіны і Беларусі, капітан беларускай каманды Аляксандр Глеб даў каментар аднаму з украінскіх тэлеканалаў.
"Што тут каментаваць… Вы жа купілі суддзю, - сказаў Глеб. - Я гэта адразу зразумеў". Ад наступных тлумачэнняў спартовец адмовіўся, паведамляе ўкраінскі партал football.ua.
Менеджэр беларускага капітана Мікалай Шпілеўскі таксама не стаў каментаваць гэтае выказванне, але адзначыў, што суддзі адназначна былі на баку Ўкраіны.
“Выказванні Сашы — гэта былі эмоцыі і не больш за тое. Але магу адназначна сказаць: калі б падобны эпізод здарыўся каля варот Украіны, то пенальці бы сапраўды не прызначылі. Мусіць, аўтарытэт зборнай Украіны ў вачах суддзяў трохі вышэйшы, чым зборнай Беларусі. Вінаваціць суддзяў у сваіх сімпатыях няма сэнсу, але тое, што яны былі на баку ўкраінцаў — гэта факт!”, -- сказаў Шпілеўскі.
Нагадаем, у суботнім матчы адборачнага цыклу да чэмпіянату свету, які прайшоў у Львове, беларусы саступілі ўкраінцам з лікам 0:1. Адзіны гол быў забіты на 5-ай дадатковай хвіліне з пенальці. Яго здзейсніў Андрэй Шаўчэнка.