9 чэрвеня 2026, aўторак, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча можа стварыць уласную сістэму СРА

3

Польшча мае намер распрацаваць уласную сістэму СРА для абароны сваёй тэрыторыі ад ракет малой, сярэдняй і вялікай дальнасці, заявіў на прэс-канферэнцыі міністр абароны Польшчы Багдан Кліх.

"У якасці прыярытэту я бы вызначыў праграму пабудовы нашай, польскай сістэмы СРА, праграму абсталявання ўзброеных сіл усталёўкамі супраць ракет малой і сярэдняй дальнасці, - сказаў Б.Кліх. Па ягоных словах, батарэя ракет "Патрыётт", якую ЗША усталююць у Польшчы, з'явіцца "каталізатарам" новай праграмы, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Інтэрфакс-Захад».

Нагадваем, у канцы жніўня дзяржсакратар Кандаліза Райс і міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі падпісалі дамову аб размяшчэнні элементаў амерыканскай СРА на польскай тэрыторыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках