9 чэрвеня 2026, aўторак, 22:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь з’едуцца прадстаўнікі спецслужб краін СНД

Сумесныя вучэнні прадстаўнікоў спецслужб "Бастыён-Антытэрор-2008" пад эгідай Антытэрарыстычнага цэнтра СНД пройдуць у Менску з 9 па 12 верасня.

Аб гэтым паведамілі агенцтву"Інтэрфакс-Захад" у Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ Беларусі.

"У мерапрыемствах прымуць удзел дэлегацыі органаў бяспекі і спецыяльных служб краін СНД, прадстаўнікі устаўных і працоўных органаў СНД і АДКБ, антытэрарыстычнай структуры выканкама ШАС, вайсковыя аташэ, акрэдытаваныя ў Беларусі і іншыя замежныя назіральнікі", - паведамілі ў ЦІГС КДБ.

Як распавялі ў ЦІГС, на першым этапе вучэнняў з 10 па 28 жніўня групы ўмоўных "тэрарыстаў" дзейнічалі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі, Малдовы, Украіны і Беларусі. Спецслужбамі гэтых краін распрацоўваліся пытанні арганізацыі і правядзення комплекса аператыўна-пашуковых мерапрыемстваў па іх знаходжанні і лакалізацыі магчымых тэрарыстычных намераў.

"На апошнім этапе вучэнняў падпадзяленні КДБ, ДПК, МА, МУС і МНС Беларусі правядуць сумесную вучэбна-баявую аперацыю па блакаванні і знішчэнні групы тэратыстаў, што імкнуцца нелегальна перасекчы мяжу Беларусі, і спецаперацыю па вызваленні закладнікаў, захопленых тэрарыстамі на аб’ектах паветранага транспарта", - распавялі ў ЦІГС.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках