Кошты на ялавічыну і цукар растуць як на дражджах
1- 8.09.2008, 17:11
29 жніўня ўрад Беларусі падвысіў закупныя кошты на буйное рагатае быдла (ялавічыну) на 10%, на свініну і цукар - на 5%. Услед за імі расце коштавік і ў крамах.
Разлікі складаныя, але вынік такі: калі з пачатку года закупныя кошты падвысіліся на 33%, то і коштавік на паляндвіцу вырасце на траціну. Напрыклад, з пачатку года ялавічына ўжо падаражэла прыкладна на чатыры тысячы рублёў (не лічачы апошняга падвышэння коштаў). Гэта ўжо чацвёрты скок коштаў за год у Беларусі, паведамляе Open.by.
30 жніўня Мінэканомікі на 5% падняло кошты на цукар. Кошт на вагавы цукар-пясок павялічыўся з 1840 да 1930 рублёў за кілаграм, на расфасаваны ў пакеты - з 2000 да 2100 рублёў. Гэтае другое падаражэнне цукру ў сезон нарыхтовак. Праўда, да гэтага кошты не раслі аж два гады.
Як падвышаліся закупныя кошты на мяса:
У лютым - на 5%
У чэрвені на ялавічыну - на 10%, на свініну не падвышаліся
У ліпені - на 10%
У канцы жніўня - яшчэ на 5 - 10%.
Разам: ялавічына паднялася ў кошце за год на 35%, свініна - на 20%.