banner1 banner1 banner1

6.01.2009

Прадпрымальнікі пратэстуюць супраць прывязкі арэнды і падаткаў да еўра 26

16:20, — Грамадства

Індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі збіраюць подпісы супраць прывязкі стаўкі арэнднай платы і падаткаў да еўра.

Аб гэтым паведаміў БелаПАН старшыня аргкамітэта па стварэнні грамадскай арганізацыі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.

Ён нагадаў, што ў Беларусі стаўкі арэнднай платы, мінімальныя памеры статутных фондаў камерцыйных арганізацый і стаўкі адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў усталяваныя ў еўра.

«Рэзкае абясцэньванне беларускага рубля прывяло да павелічэння выдаткаў ІП у два разы. Людзі шакаваныя, яны закрываюць свае кропкі, каб абдумаць, што ім далей рабіць», — заявіў адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху.

Па словах Віктара Гарбачова, ураду неабходна «тэрмінова прымаць меры — адмяняць прывязку ўсіх выплат ІП да еўра».

«Калі я прыходжу ва ўнівермаг, я купляю тэлевізар на беларускія рублі. Чаму жа арэндная плата ўсталяваная ў еўра? Атрымліваецца, што ўрад мэтанакіравана знішчае беларускі рубель», — сказаў ён.

Віктар Гарбачоў лічыць, што прывязка да еўра можа прывесці да таго, што з прадпрымальніцкай дзейнасці хуткім часам выйдуць 10—20% ІП.

«А да канца года яшчэ 20% прадпрымальнікаў спыняць сваю дзейнасць і сыйдуць у ценявы бізнэс або перавядуць яго ў Расею. З аднаго боку мы кажам аб лібералізацыі эканомікі, аб свабодным развіцці прадпрымальніцтва, а з іншай — мэтанакіравана знішчаем яго», - сказаў ён.

Напісаць каментар (26)

Навіны
па тэме

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта02.07.0903.07.09
EUR3 986.053 983.24
USD2 831.002 828.00
RUB90.7790.86

Свабоду палітвязням!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах

Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?

Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»

Сумленныя выбары

Як іх правесці ў сённяшней Беларусі?

Ядзерная праграма Лукашэнкі

Беларускі рэжым вырашыў пабудаваць АЭС

Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   05.07   06.07 
Брэст Небольшая облачность+23
+13
Небольшая облачность+23
+15
Віцебск Дождь+16
+8
Небольшая облачность+17
+11
Гомель Дождь+22
+10
Небольшая облачность+22
+13
Гродна Небольшая облачность+21
+11
Небольшая облачность+21
+14
Мінск Возможен дождь+19
+9
Небольшая облачность+20
+13
Магілёў Возможен дождь+18
+8
Небольшая облачность+18
+11


недвижимость беларуси

Папулярныя навіны

Военный парад в Минске принимал Коля с папой (Фото) (13240)

3.07, 13:19, — Палітыка

«Гучная» аварыя ў Менску: стары «Фольксваген» збіў вельмі дарогі «Бэнтлі» (Фота) (12483)

30.06, 10:18, — Аўто

Белорусский диктатор осваивает кредит МВФ (Фото) (10057)

3.07, 17:29, — Палітыка

Бизнес по-белорусски: впечатления иностранца (9972)

29.06, 10:42, — Эканоміка

Лукашэнка вызваліў закладніка Зельцэра (Абноўлена, фота) (8734)

1.07, 8:59, — Палітыка

Лукашэнка прымушае МУС шукаць «экстрэмістаў», якія арганізавалі выбухі (8102)

29.06, 15:18, — Палітыка

Гандаль людзьмі - выгадны бізнэс для дыктатараў (7045)

1.07, 14:12, — Палітыка

Эмануил Зэльцэр: Белорусский КГБ не лучше гестапо – мне угрожали смертью (Обновлено) (7008)

3.07, 15:03, — Палітыка

Партнерша Лукашенко по танцам: «Думала, если наступлю на ногу президенту -- оторву себе ногу» (6747)

30.06, 11:09, — Грамадства

СМИ: На момент смерти Джексон был лысым и весил 51 килограмм (6321)

29.06, 14:09, — Культура

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: