banner1 banner1 banner1

8.12.2009

Выкрадальнікаў людзей – у Гаагу важная навіна 33

8:43, — Палітыка

Выкрадальнікаў людзей – у Гаагу

Супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў павінны ўсвядоміць, што яны здзяйсняюць злачынствы супраць чалавечнасці, і па гэтых злачынствах няма тэрміну даўнасці.

7 снежня ў Менску прайшла пашыраная нарада актывістаў дэмакратычных сілаў, на якой было прынятае рашэнне распачаць інфармацыйную кампанію, прысвечаную выкраданням людзей у Беларусі.

У паседжанні ўдзельнічалі каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, лідэры руху «За Свабоду» Віктар Карняенка і Юры Губарэвіч, лідэр моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч, адказны сакратар партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Дзяніс Садоўскі, адзін з лідэраў руху «Маладая Беларусь» Артур Фінькевіч, лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, старшыня аргкамітэту па стварэнні руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.

Тэмай нарады стала сітуацыя з нядаўнім выкраданнем лідэраў моладзевых дэмакратычных рухаў. На працягу тыдня ў Менску невядомымі былі выкрадзеныя Зміцер Дашкевіч, каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель, актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Уладзімір Лемеш, лідэр «Маладой Беларусі» Артур Фінькевіч. Сёлета падобнае адбылося таксама з актывістамі «Маладога Фронту» Настай Палажанкай і Дзянісам Карновым. Невядомыя вывозілі апазіцыянераў на машынах за межы Менска і кідалі ў бязлюдных месцах.

Як паведаміў Бандарэнка, на яго думку, гэта можна расцэньваць як катаванне і пагрозу забойства. «Гэта фактычна імітацыя пакарання смерцю. Гэта ўжо не жарты. На гэта абавязкова трэба рэагаваць, і рэагаваць не толькі заявамі, але і больш сур'ёзна», — сказаў Бандарэнка.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» прапанаваў лідэрам партыяў і рухаў паведаміць пра гэтыя факты сваім еўрапейскім партнёрам, каб тыя на ўзроўні Еўразвяза запатрабавалі ад беларускіх уладаў спыніць падобную практыку. «Мілінкевіч павінен зрабіць гэта па сваіх каналах, Партыя БНФ — па сваіх, «Малады фронт» — па сваіх, «Еўрапейская Беларусь» - па сваіх. Трэба распачаць масіраваны ціск на ўлады, таму што так далей працягвацца не можа», — лічыць Бандарэнка.

Акрамя гэтага, ён прапанаваў звярнуцца ў Міжнародны валютны фонд і Сусветны банк з патрабаваннем, каб любая фінансавая дапамога Беларусі была заблакаваная да таго часу, пакуль прадстаўнікі апазіцыі не атрымаюць гарантыі таго, што ў дачыненні да іх не будзе ўжывацца практыка выкраданняў. «Гэтыя структуры павінны ведаць, на што ідуць іх грошы, якія вылучаюцца Беларусі. Гэтыя грошы ідуць на падтрымку спецслужбаў, якія займаюцца выкраданнем людзей», — адзначыў Бандарэнка.

Таксама палітык заклікаў прысутных правесці традыцыйную акцыю салідарнасці 16 снежня пад лозунгамі «Спыніць тэрор!» і «Выкрадальнікаў людзей — у Гаагу!». «Супрацоўнікі спецслужбаў павінны ўсвядоміць, што яны здзяйсняюць злачынствы супраць чалавечнасці, і па гэтых злачынствах няма тэрміну даўнасці», — заявіў Бандарэнка.

Гэтыя прапановы былі падтрыманыя ўдзельнікамі паседжання.

Па матэрыялам БелаПАН

Напісаць каментар (33)

Навіны
па тэме

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  31.07.10  01.08.10
EUR3 883.753 883.75
USD2 974.002 974.00
RUB98.5298.52

«Хросны бацька». 1 і 2 частки

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   31.07   01.08 
Брэст Ясно+29
+18
Гроза+31
+18
Віцебск Облачно+29
+18
Облачно+30
+19
Гомель Небольшая облачность+32
+19
Облачно+33
+20
Гродна Гроза+28
+18
Гроза+28
+18
Мінск Облачно+28
+17
Облачно+30
+18
Магілёў Облачно+29
+17
Облачно+30
+18

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: