19 красавiка 2024, Пятніца, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па росце коштаў Беларусь абагнала ўсю Еўропу

12

Пакуль ва ўмовах крызісу ў еўрапейскіх краінах усё таннее, беларусы плацяць за тыя ж тавары і паслугі больш і больш.

Тое, што ў студзені гэтага года мы сутыкнуліся з небывала высокай інфляцыяй, не адмаўлялі нават чыноўнікі. Ці гэта жарт: па афіцыйных дадзеных кошты выраслі на 4,1% у параўнанні са снежнем 2008 года. І гэта пры тым, што за год яны павінныя былі вырасці не больш, чым на 9-11%, адзначае «Комсомольская правда в Беларуси».

Але гэта яшчэ не ўсе рэкорды. Па дадзеных Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі, інфляцыя ў Беларусі была самой высокай сярод краін Еўропы.

Беларусь амаль у два разы абагнала ближэйшых суседзяў – Расею, Украіну, Літву і Латвію. А вось у шматлікіх еўрапейскіх краінах кошты працягваюць падаць (у выніку замест інфляцыі ў іх назіраецца дэфляцыя). Заўвага www.charter97.org: Варта адзначыць, што прыведзеныя паказчыкі росту коштаў у Беларусі з'яўляюцца афіцыйнымі. Па дадзеных незалежных экспертаў, рост коштаў аказаўся значна больш высокім.

Як змяніліся кошты ў розных краінах у студзені 2009 года

(у %, па стаўленні да снежня 2008 года)

Аўстрыя – -0,6%

Беларусь – 4,1%

Вялікабрытанія – -0,7%

Германія – -0,6%

Іспанія – -1,3%

Латвія – 2,1%

Літва – 2,6%

Польшча – 0,3%

Расея – 2,4%

Украіна – 2,9%

Чэхія – 1,4%

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках