29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International: У Беларусі ўлады прыціскаюць свабоду слова і пераследуюць грамадзянскіх актывістаў

2
Amnesty International: У Беларусі ўлады прыціскаюць свабоду слова і пераследуюць грамадзянскіх актывістаў

У штогадовай справаздачы міжнароднай праваабарончай арганізацыі Amnesty International кажацца, што ў Беларусі не змянілася сітуацыя з правамі чалавека: мірныя акцыі жорстка разганяюцца, журналістаў працягваюць пераследваць.

«Урад па-ранейшаму ажыццяўляў празмерны кантроль над грамадзянскай супольнасцю. Узмацніўся кантроль дзяржавы над СМІ», - адзначылі эксперты Amnesty International.

«Забараняліся асобныя масавыя мерапрыемствы; мірных дэманстрантаў штрафавалі і затрымлівалі на непрацяглыя тэрміны; актывісты грамадзянскай супольнасці і журналісты цярпелі ганенні. У Беларусі працягвалі выносіць і прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды», - кажацца ў справаздачы праваабарончай арганізацыі.

У дакладзе Amnesty International згадваецца, што місія назіральнікаў, накіраваная АБСЕ на «парламенцкія выбары» 28 верасня, прызнала іх неадпаведнымі еўрапейскім стандартам, паведамляе «Тэлеграф».

«Доступ да СМІ для апазіцыйных кандыдатаў крыху пашырыўся, аднак місія прыйшла да высновы, што выбаршчыкі па-ранейшаму не валодалі ўсёй паўнатой інфармацыі. Працягваў дзейнічаць артыкул 193-1 крымінальнага кодэкса, які абмяжоўвае свабоду слова і сходаў», - заяўляюць праваабаронцы.

«Назіраліся прыкметы ўмацавання сувязяў з ЕЗ. Пасля таго як на працягу года шэраг апазіцыйных дзеячаў вызвалілі з-пад варты, 13 кастрычніка ЕЗ часткова і часова адмяніў забарону на выдачу ўязных візаў некаторым высокапастаўленым прадстаўнікам улады, уведзеную ў 2006 годзе», - кажацца ў дакладзе.

У ліку парушэнняў свабоды сходаў у Беларусі аўтары дакладу называюць выпадкі сілавога разгону дэманстрацыяў, «затрыманні мірных дэманстрантаў, а таксама пераследы грамадскіх актывістаў і журналістаў».

Праваабаронцы таксама адзначылі абмежаванне свабоды слова ў выніку падпісання Аляксандрам Лукашэнкам новага закона аб СМІ, які «істотна абмяжоўвае свабоду слова і стварае дадатковыя цяжкасці ў працы карпунктаў СМІ і журналістаў».

«Новы закон узмацніў жорсткасць абмежавання на рэгістрацыю, забараніў фінансаванне СМІ з замежных і ананімных крыніцаў і дазволіў органам улады зачыняць СМІ па першым папярэджанні без рашэння суда. Дзеянне закона распаўсюджваецца і на публікацыі ў інтэрнэце», - кажацца ў справаздачы Amnesty International.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках