10 чэрвеня 2026, Серада, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускага пратэстанта аштрафавалі за распаўсюджванне Бібліі

Верніка горацкага таварыства Евангельскай царквы Пятра Маланочкіна аштрафавалі на 5 базавых велічынь.

Ён распаўсюджваў Біблію, Новы Запавет і Дэкларацыю правоў чалавека.

«Улады вырашылі мяне пакараць – забараніць распаўсюджванне Бібліі, Новага запавету, іншую рэлігійную і прававую літаратуру, -- распавёў Пётр Маланочкін у інтэрв'ю «Еўрарадыё». -- Выклікалі на паседжанне камісіі райвыканкама. Забаранілі і далі штраф 5 базавых велічынь. Нібыта я парушыў добраўпарадкаванне Горак. Хоць там проста вісеў стэнд на дрэве, і ніякага добраўпарадкавання ён не датычыўся».

Стэнд з кнігамі, якія мог узяць сабе кожны, вісеў больш за 4 гады ў хаце Пятра Маланочкіна. Яго некалькі разоў ламалі. Чаму зараз Біблія стала перашкаджаць мясцовым уладам, невядома. Самі горацкія евангелісты звязваюць гэта з тым, што яны сабралі некалькі тысяч подпісаў супраць будаўніцтва АЭС і напісалі ліст Лукашэнку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках