10 чэрвеня 2026, Серада, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: «Акрамя адмены смяротнага пакарання, павінна быць выкананая галоўная ўмова – свабодныя выбары»

9

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька прадстаўляў на сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы дэмакратычныя сілы Беларусі.

У інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 палітык адзначыў, што сённяшняе рашэнне ПАРЕ вярнуць Беларусі статус спецыяльна запрошанага толькі пасля адмены смяротнага пакарання – «гэта коска, але не кропка».

«Ёсць нейкае задавальненне рашэннем ПАРЕ, бо пытанне вяртання Беларусі статусу спецыльна запрошанага лічылася амаль вырашаным. Гэта бачна нават па паводзінах дэлегацыі «палаты прадстаўнікоў». Відавочна, што адмова стала для іх непрыемным сюрпрызам. Мне нават здавалася, што, магчыма, былі нейкія дамоўленасці з кімсьці. Але ў гэтым і ёсьць моцны бок міжнародных дэмакратычных арганізацыяў – кулуарныя дамоўленасці могуць не спрацаваць.

Вядома, мне хацелася, каб побач з умовай «адмена смяротнага пакарання» стаяла галоўная ўмова – правядзенне ў Беларусі свабодных выбараў, бо пры правядзенні дэмакратычных выбараў вырашыцца і пытанне смяротнага пакарання, і ўсе астатнія праблемы Беларусі. Мяне парадавала, што ў Асамблеі ёсць дэпутаты, якія цвёрда стаяць на гэтых прынцыповых пазіцыях. Пра неабходнасць правядзення свабодных выбараў казаў шмат хто. Беларускія ж ўлады таму і не хочуць сяброўства ў Радзе Еўропы, таму што іх цалкам задаволіў бы статус спецыяльна запрошанага, якім бы яны размахвалі, як нейкім дасягненнем. Для сяброўства ў ПАРЕ трэба выканаць значна больш умоваў», -- адзначыў Анатоль Лябедзька.

Палітык таксама паведаміў, што сёння ён сустракаецца з прэзідэнтам ПАРЕ Луісам Марыяй дэ Пуч. Падчас сустрэчы Лябедзька мае намер вырашыць пытанне пра разгляд Венецыянскай камісіяй падрыхтаваных беларускай апазіцыяй паправак у Выбарчы кодэкс Беларусі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках