10 чэрвеня 2026, Серада, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі МЗС «засмуціла» прынцыповасць Еўропы

9

Беларускія чыноўнікі лічаць, што адмена смяротнага пакарання – занадта вялікая саступка з іх боку для атрымання статусу спецыяльна запрошанага ў ПАРЕ.

Прынятая ПАРЕ рэзалюцыя сведчыць пра паступовую змену падыходаў арганізацыі да супрацоўніцтва з Беларуссю, у той жа час у Менску засмучаныя тым, што ПАРЕ высоўвае новыя папярэднія ўмовы для аднаўлення статусу спецзапрошанага, заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў журналістам.

«Дыскусія па беларускім пытанні, якая адбылася ў межах сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, і прынятая сёння рэзалюцыя сведчаць пра паступовую змену падыходаў арганізацыі да супрацоўніцтва з Беларуссю і рост сярод дэпутатаў ПАРЕ колькасці прыхільнікаў развіцця ўзаемапаважлівага і прагматычнага дыялогу з уладамі краіны», - заявіў А.Папоў, каментуючы прынятую сёння на сесіі ПАРЕ у Страсбурзе рэзалюцыю па Беларусі, перадае «Інтэрфакс».

«У гэтым кантэксце мы адзначаем заклік Асамблеі да Бюро ПАРЕ аднавіць статус «спецыяльна запрошанага» для «нацыянальнага сходу» Беларусі», - дадаў ён.

У той жа час, прэс-сакратар МЗС Беларусі заўважыў, што «на жаль, засмучае тое, што ў чарговы раз у ПАРЕ высоўваюцца новыя папярэднія ўмовы, у прыватнасці ў дачыненні да ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі».

Пры гэтым А.Папоў заявіў пра тое, што Беларусь, «як ужо неаднаразова казалася, з разуменнем ставіцца да пазіцыі Рады Еўропы ў дачыненні да пытання аб смяротным пакаранні».

«Неабходнае абмеркаванне і аналіз на гэтую тэму вядуцца ў «парламенце» Беларусі, у юрыдычнай супольнасці нашай краіны, дзе, бясспрэчна, прымаюць пад ўвагу не толькі пазіцыю Рады Еўропы, але і важкае меркаванне грамадзянаў Беларусі, выяўленае на ўсенародным рэферэндуме па гэтым пытанні», - сказаў ён.

Прэс-сакратар МЗС Беларусі звярнуў увагу на тое, што, «наколькі нам вядома, адмена смяротнага пакарання альбо ўвядзенне мараторыя на яго ўжыванне ў адпаведнасці з статутнымі дакументамі Рады Еўропы з'яўляюцца ўмовамі для ўступлення краіны ў арганізацыю, а не для надавання статусу «спецыяльна запрошанага».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках