9 чэрвеня 2026, aўторак, 11:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кіеве дэмантуюць помнік Леніну, якому адбілі нос (Фота, відэа)

14
У Кіеве дэмантуюць помнік Леніну, якому адбілі нос (Фота, відэа)

У далейшым кіеўскі помнік Леніну можа апынуцца ў «Парку Савецкага перыяду».

Рашэнне пра дэмантаж прынятае ў сувязі з тым, што раніцай 30 чэрвеня манумент быў пашкоджаны групай маладых людзей - кувалдай яму адбілі руку і нос, нагадвае Lenta.ru.

«На час рамонту Леніна дэмантуюць, а потым яго лёс вырашыць Кабінет міністраў, бо гэта славутасць нацыянальнага ўзроўню. Манумент зроблены з рэдкага матэрыялу — карэльскага кварцыта. З яго будавалі Маўзалей у Маскве. Кварцыт трэба заказваць», - сказаў начальнік гарадскога глаўка культурнай спадчыны Руслан Кухарэнка.

Кошт рэстаўрацыі, на думку кіеўскага скульптара Алега Пінчука, складзе прыкладна 100 тысячаў грыўнаў (звыш за 400 тысячаў рублёў).

Тым часам кіеўскія ўлады вырашаюць, што рабіць з помнікам пасля рамонту: шматлікія грамадскія і палітычныя аб'яднанні выступаюць катэгарычна супраць яго вяртання на ранейшае месца.

Намеснік кіеўскага мэра Сяргей Рудык выказаў меркаванне, што ў горадзе можа быць створаны «Парк савецкага перыяду», дзе знойдзецца месца не толькі Леніну, але і іншым помнікам эпохі СССР.

Аднак канчатковае рашэнне пра тое, дзе стаяць правадыру сусветнага пралетарыята, прыме ўрад Украіны.

Як паведамлялася раней, маладых людзей, якія накінуліся на манумент з кувалдай, затрымалі, узбуджаная крымінальная справа, зараз ідзе следства. Па словах міліцыянтаў, у зробленым яны не раскайваюцца і абяцаюць «і далей біць галовы катам украінскага народа».

Максімальны тэрмін, які можа ім пагражаць - пяць гадоў турмы.

Тым часам інфармацыя пра тое, што помнік быў у спісе культурнай спадчыны ЮНЭСКА, не пацвердзілася. Як паведамляе УНІАН, з кіеўскіх славутасцяў туды ўваходзяць толькі Сафійскі сабор і Кіева-Пячэрская лаўра.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках