9 чэрвеня 2026, aўторак, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кватэру апазіцыянера абшукалі з-за запіса на інтэрнэт-форуме

9

2 ліпеня восем супрацоўнікаў міліцыі ўварваліся ў кватэру Аляксея Аляксандровіча з пасёлка Чашнікі Віцебскай вобласці.

У пастанове на ператрус было напісана, што на форуме сайта www.chashniki.info, які рэдагуе актывіст, нібыта з'явіліся паклёпніцкія звесткі пра кіраўніцтва мясцовай папяровай фабрыкі, паведамляе «Радыё Свабода».

Актывіст руху «За свабоду» Аляксей Аляксандровіч адмовіўся ўпусціць супрацоўнікаў міліцыі ў кватэру, таму што з імі не было панятых. Тады супрацоўнікі міліцыі выбілі акно і патрапілі ў памяшканне.

Пазней у якасці панятых былі запрошаныя двое мінакоў. Аляксей Аляксандровіч кажа, што пастанову на ператрус яму далі паглядзець і адразу ж забралі. З пастановы вынікае, што ператрус праводзіцца для таго, каб выявіць крыніцы паклёпніцкіх звестак пра дырэктара Чашніцкай папяровай фабрыкі Валянціну Дорахаву.

Кампутара ў кватэры актывіста апазіцыі няма. Тым не менш, супрацоўнікі міліцыі пераглядаюць яго асабістыя рэчы. Пачатак ператруса Аляксандровіч зняў на відэакамеру і дэманстратыўна пакінуў кватэру. Актывіст заяўляе, што ператрус праходзіць з парушэннем яго грамадзянскіх правоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках