9 чэрвеня 2026, aўторак, 13:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Палкоўнік КДБ выбачыўся за правакацыю

7

Вядомы расейскі палітык Барыс Нямцоў, знаходзячыся ў Менску, паведаміў падрабязнасці, як яго дэпартавалі ў 2002 годзе з Беларусі.

У свой час супраць Барыса Нямцова і Ірыны Хакамада была здзейснена правакацыя: ім была падкінутая тэчка з лагатыпам Саюза правых сіл (які яшчэ існаваў), у якой знаходзіліся пачакі даляраў.

Барыс Нямцоў у размове з журналістамі на апошняй канферэнцыі ў Менску распавёў: «Я запытаў: «Вы сюды ўвесь бюджэт Беларусі паклалі ці не?» Кадэбэшнікі вельмі пакрыўдзіліся. Але гэты фрагмент чамусьці не ўвайшоў у вашы тэлерэпартажы».

Выступаючы на міжнароднай канферэнцыі «Беларусь-Расея: Ракіроўка ці перазагрузка?», Б.Нямцоў заявіў, што палкоўнік беларускага КДБ (праўда, які ўжо звольніўся з спецслужбаў), які падкідваў гэтую тэчку з грашыма, даслаў па электроннай пошце ліст з выбачэннямі. «Мне сорамна за той учынак», – піша адстаўнік.

«Сорамна» – гэта, мяркую, у чалавечым плане, – хоць, магчыма, і ў вельмі прафесійным: ужо занадта па-калгаснаму прымусілі працаваць. У любым выпадку – лепей позна, чым ніколі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках