banner1 banner1 banner1

16.09.2009

Зноў масавыя арышты ў Дзень салідарнасці ў Менску (Фота, відэа) важная навіна 64

18:23, — Палітыка

Зноў масавыя арышты ў Дзень салідарнасці ў Менску (Фота, відэа)

Акцыя апазіцыі была брутальна разагнаная 16 верасня ў сталіцы Беларусі. Пры гэтым амапаўцы не давалі журналістам здымаць сілавое затрыманне дэманстрантаў.

Актывісты апазіцыі вышлі сёння на Кастрычніцкую плошчу ў цэнтр горада, каб ушанаваць памяць бясследна зніклых 10 гадоў таму ў Беларусі віцэ-спікера Вярхоўнага савета 13 склікання Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. Да 18 гадзінаў, калі павінна была пачацца акцыя, плошча ўжо была запоўненая супрацоўнікамі АМАПа ў цывільным. Грамадскі транспарт на плошчы наўмысна не спыняўся. Людзей абшуквалі пры падыходзе на плошчу, шукаючы бел-чырвона-белыя сцягі, расцяжкі і партрэты Ганчара і Красоўскага.

Калі апазіцыянеры сталі ўздоўж праезжай часткі з партрэтамі Ганчара і Красоўскага, на плошчу прыйшлі не менш за 50 супрацоўнікаў АМАПа ў форме. Такім чынам, разам з амапаўцамі ў цывільным агульная колькасць сілавікоў, выстаўленых супраць мірных дэманстрантаў, была каля 100.

У пачатку амапаўцы ўзялі мірных дэманстрантаў у кальцо. У знак пратэсту дэманстранты селі на асфальт, працягваючы трымаць партрэты выкрадзеных апазіцыянераў. Праз пяць хвілінаў супрацоўнікі АМАПа сталі хапаць людзей і, збіваючы дубінкамі і нагамі, сталі запіхваць у міліцэйскія аўтобусы, якія пад'ехалі.

Пры гэтым амапаўцы спрабавалі схаваць сведчанні сваіх злачынстваў – у той час, як адны амапаўцы арыштоўвалі з ужываннем гвалту дэманстрантаў, іншыя перашкаджалі працы фотажурналістаў. Фатографам не давалі здымаць бяззаконне, якое адбывалася -- амапаўцы ў цывільным іх груба піхалі, закрывалі рукамі аб'ектывы фотакамераў, шкодзячы пры гэтым апаратуру.

Відэа Радыё Свабода

Збітых дэманстрантаў даставілі на трох аўтобусах у Цэнтральны РУУС Менска. Сярод арыштаваных – актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Зміцер Бародка, Яўген Афнагель, Павал Юхневіч, Паліна Кур'яновіч, Максім Вінярскі, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная грамада) Мікалай Статкевіч, былыя палітвязні Сяргей Скрабец, Андрэй Кім і іншыя актывісты апазіцыі.

Праз некалькі хвілінаў пасля разгону асноўнай групы ўдзельнікаў акцыі партрэты выкрадзеных палітыкаў зноў узнялі яшчэ некалькі чалавек. Сярод іх – каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка.

«Я спазніўся, таму што аўтобус 100-га маршруту не спыніўся на Кастрычніцкай плошчы. Пакуль я дабег ад ГУМа да Кастрычніцкай, убачыў толькі як людзей з ужываннем грубай сілы амапаўцы запіхваюць у аўтобус. Я узяў партрэт, які ляжаў на бруку плошчы. Гэта быў партрэт Анатоля Красоўскага. Спачатку мяне атачылі журналісты, потым амапаўцы. Такім чынам я прастаяў на плошчы паўгадзіны. Потым чацвёра супрацоўнікаў АМАПа ў цывільным ішлі за мной да самага дому. Пакуль я на волі... «Славу» беларускіх амапаўцаў па разгоне акцыі салідарнасці з сем'ямі выкрадзеных лідэраў апазіцыі разам з Лукашэнкам сёння падзяляюць прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ і прэм'ер-міністр Літвы Андрус Кубілюс, якія сёння сустракаліся з беларускім дыктатарам», -- распавёў сайту www.charter97.org Зміцер Бандарэнка.

За ўдзел у акцыі былі затрыманыя 35 чалавек. Людзей вызвалілі праз 3 гадзіны без складання пратаколу, але, па сведчанні затрыманых, амапаўцы збівалі некаторых апазіцыянераў проста ў РУУС за адмову здаваць адбіткі пальцаў ці здымацца на відэа.

Напісаць каментар (64)

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  08.09.10  09.09.10
EUR3 871.773 849.31
USD3 026.003 030.00
RUB98.4798.10

«Хросны бацька». 1, 2 і 3 часткі

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   09.09   10.09 
Брэст Небольшая облачность+18
+11
Дождь+15
+11
Віцебск Солнечно+16
+6
Ясно+17
+8
Гомель Солнечно+18
+7
Ясно+19
+8
Гродна Солнечно+18
+10
Дождь+14
+11
Мінск Солнечно+16
+7
Небольшая облачность+17
+10
Магілёў Солнечно+16
+5
Ясно+17
+7

Новости Байнета

Папулярныя навіны

Найден мертвым у себя на даче журналист Олег Бебенин (56597)

3.09, 19:42, — Палітыка

Андрей Санников: «Я не верю в самоубийство Олега Бебенина» (51555)

4.09, 13:44, — Палітыка

Дмитрий Бондаренко: «У экспертов есть большие расхождения даже в дате смерти» (28855)

4.09, 18:45, — Палітыка

Чарговая аварыя з удзелам машыны картэжа дыктатара? (Фота) (28351)

3.09, 14:19, — Здарэнне

У Менску развіталіся з Алегам Бебеніным (Відэа, фота) (27857)

6.09, 15:04, — Палітыка

Андрэй Саннікаў: «Недавер да заключэння МУС аб смерці Алега Бябеніна толькі ўзмацніўся» (Відэа) (23423)

5.09, 17:49, — Палітыка

Новыя абставіны гібелі Алега Бябеніна (23262)

7.09, 18:13, — Палітыка

Расейскія тэлеканалы: Гэта магло быць палітычнае забойства (Відэа) (22540)

7.09, 8:48, — Палітыка

Расейскія «Вести» аб смерці беларускага журналіста (Відэа) (22054)

6.09, 9:30, — Палітыка

Мядзведзеў: «Гэта не прававыя, а медыцынскія абмежаванні» (20332)

2.09, 16:04, — Эканоміка

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: