Шасцікласнік з Рэчыцы пагражаў узарваць Velcom
13- 21.09.2009, 15:38
У службу даведкі 411 кампаніі Velcom патэлефанаваў невядомы падлетак і паведаміў, што узарве офіс гэтага прадпрыемства.
Як паведамілі БелТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей МУС Беларусі, паднятыя па трывозе супрацоўнікі праваахоўных органаў здолелі знайсці і затрымаць жартаўніка. Ім аказаўся 12-гадовы вучань 6-га класа Зарэчанскай сярэдняй школы, жыхар гарадскога пасёлка Зарэчча Рэчыцкага раёна.
Зараз па гэтым факце праводзіцца праверка.