19 красавiка 2024, Пятніца, 6:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адвакат Наталлі Радзінай: У яе да гэтага часу ідзе кроў з вушэй

73
Адвакат Наталлі Радзінай: У яе да гэтага часу ідзе кроў з вушэй

Сёння адвакат у ізалятары КДБ сустрэўся з журналісткай, рэдактаркай сайта charter97.org Наталляй Радзінай. Пра гэта charter97.org распавяла яе маці Надзея Радзіна.

Жанчына не магла стрымаць слёзаў. Як паведаміў ёй адвакат, ў Наташы пасля збіцця да гэтага часу ідзе кроў з вушэй.

Нагадаем, журналістку Наталлю Радзіну абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў (1 і 2 часткі 293 артыкула КК РБ). Так ўлады інтэрпрэтуюць падзеі 19 снежня, калі дзесяткі тысячаў беларусаў выйшлі пратэставаць супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў.

Падчас зверскага разгону акцыі пратэсту Наталля Радзіна была жорстка збітая спецназам. Уся рэдакцыя сайта была арыштаваная ў 4 раніцы 20 снежня ў офісе.

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках