29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і ЕЗ завяршылі перамовы па СГА без Беларусі

17

Расея і Еўразвяз афіцыйна завяршылі двухбаковыя перамовы па ўмовах уступлення РФ у Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Старшыня Мінэканамразвіцця РФ Эльвіра Набіуліна і еўракамісар па гандлі Карэл Дэ Гюхт падпісалі сёння ў Брусэлі мемарандум пра паразуменне па ўмовах далучэння Расеі да Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), перадае РІА «Новости».

Дакумент, падпісаны за некалькі гадзінаў да адкрыцця ў Брусэлі 26-га саміту Расея-ЕЗ, змяшчае дамоўленасці пра ўрэгуляванне пытанняў будучых абавязальніцтваў Расеі ў СГА, уключаючы абавязальніцтвы па экспартных пошлінах і чыгуначных тарыфах. Такім чынам, Расея і Еўразвяз завяршылі двухбаковыя перамовы па далучэнні РФ да СГА, чальцом якой Масква спрабуе стаць ужо 17 гадоў.

Перамовы зацягнуліся, у прыватнасці, з-за таго, што галоўныя партнёры Масквы - Брусэль і Вашынгтон - выяўлялі настойлівасць па пошліне на лес і зборах за Транссібірскія пералёты, па ўзроўні дзяржпадтрымкі расейскага аграпрама і па нормах фітасанітарнага і ветэрынарнага кантролю. У кастрычніку двухбаковыя перамовы з ЗША былі завершаныя.

Летась, падчас падрыхтоўкі да падпісання дамовы пра Мытны саюз Беларусі, Казахстана і Расеі шмат гаварылася пра тое, што тры краіны будуць уступаць у СГА разам. У прыватнасці, прэм'ер-міністр Расеі Уладзімір Пуцін заяўляў, што прыярытэтам для Расеі з'яўляецца Мытны саюз, і што дзеля яго з уступам у СГА можна і пачакаць.

У СГА ўваходзяць 153 дзяржавы, па нормах арганізацыі ажыццяўляецца 95% сусветнага гандлёвага звароту. Чальцамі СГА таксама з'яўляюцца Літва, Латвія, Эстонія, Грузія, Украіна, Кыргызтан.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках