banner1 banner1 banner1

12.03.2010

Джэймс Кэмеран назваў дату прэм'еры стэрэаскапічнага «Тытаніка» 4

11:34, — Культура

Карціна выйдзе на экраны ўвесну 2012 года, калі свет будзе адзначаць стагоддзе самай вядомай марской катастрофы.

Па словах рэжысёра Джэймса Кэмерана, на правядзенне канвертавання арыгінальнага фільма запатрабуецца каля года. Раней Кэмеран сцвярджаў, што тэставыя працы ўжо былі праведзеныя, і атрыманы вынік задаволіў кіраўніцтва кінастудыі FOX.

Рэжысёр таксама паведаміў, што плануе выпусціць у пракат поўную версію фільма «Аватар». Верагодней за ўсё, гэта адбудзецца ўвосень 2010 года, паведамляе «Карэспандэнт.net» са спасылкай на «USA Today».

«Пракатчыкі лічаць, што яны недаатрымалі пару сотняў мільёнаў з-за таго, што былі вымушаныя вызваліць месца для «Алісы ў краіне цудаў». Калі іх цікавасць да карціны захаваецца пасля завяршэння летняга сезону, мы будзем гатовыя перавыпусціць яе», - сказаў рэжысёр.

У рэжысёрскую версію ўвойдуць эпізоды, якія з розных прычынаў не патрапілі ў той варыянт карціны, які дэманстраваўся раней у кінатэатрах па ўсім свеце.

Нагадаем, што «Аватар» стаў самым касавым фільмам у гісторыі кіно. Яго агульнасусветныя зборы перавысілі $2,6 млрд. Папярэднім рэкардсменам быў «Тытанік» таго ж Кэмерана.

Варта адзначыць, што пасля поспеху «Аватара» у свеце пачаўся ўсеагульны бум з нагоды 3D-фармату. Так, выдавецтва Hustler, якое належыць Лары Флінту, збіраецца зняць некалькі трохмерных парнаграфічных пародыяў на вядомыя фільмы, у тым ліку «Зорны шлях» і «Аватар».

Напісаць каментар (4)

Навіны
па тэме

Экспарт

пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31

Старая версія сайта

Курсы валют Нацыянальнага банка

Валюта  31.07.10  01.08.10
EUR3 883.753 883.75
USD2 974.002 974.00
RUB98.5298.52

«Хросны бацька». 1 і 2 частки

Фільм, які забаранілі паказваць у Беларусі


Свабоду Аўтуховічу і Асіпенка!

Новыя вязні сумлення ў беларускіх турмах


Цэнзура ў Байнэце

Ты за свабодны iнтэрнэт?


Хроніка крызісу

Канец «эканамічнага цуда»


Не дыктатарскай прыватызацыі!

Ці законны продаж беларускіх прадпрыемстваў?


Іншыя падборкі


Надвор'е ў Беларусі

   31.07   01.08 
Брэст Ясно+29
+18
Гроза+31
+18
Віцебск Облачно+29
+18
Облачно+30
+19
Гомель Небольшая облачность+32
+19
Облачно+33
+20
Гродна Гроза+28
+18
Гроза+28
+18
Мінск Облачно+28
+17
Облачно+30
+18
Магілёў Облачно+29
+17
Облачно+30
+18

Новости Байнета

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь:

"Артыкул 34. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь гарантуецца права на атрыманне, захоўванне i распаўсюджванне поўнай, дакладнай i своечасовай iнфармацыi аб дзейнасцi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, аб палiтычным, эканамiчным, культурным i мiжнародным жыццi, стане навакольнага асяроддзя..."

Падпіска на рассылку

Пакіньце Ваш e-mail: