Лявон Баршчэўскі: «Палітыка ЗША застаецца паслядоўнай»
13:15, — Палітыка
Даклад Дзярждэпу ЗША пра стан правоў чалавека ў Беларусі сведчыць пра добрую інфармаванасць амерыканскіх чыноўнікаў, адзначае адзін з заснавальнікаў Партыі БНФ.
Як нагадвае «Радыё Свабода», Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу пра стан правоў чалавека ў свеце. Падзел, прысвечаны стану правоў чалавека ў Беларусі, утрымлівае вельмі крытычныя ацэнкі.
Адзін з заснавальнікаў Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі адзначыў, што палітыка Дзярждэпартаменту ЗША застаецца паслядоўнай. Такое ўражанне у яго склалася яшчэ, калі ён знаходзіўся з неафіцыйным візітам у Вашынгтоне ў лістападзе мінулага года. Паводле слоў Лявона Баршчэўскага, даклад сведчыць пра добрую інфармаванасць амерыканскіх чыноўнікаў.
«Вядома, усе праблемы, якія згадваюцца ў справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША, маюць пад сабой падставы. Яны закранаюць дзесьці вялікія, а дзесьці меншыя пласты людзей, - адзначыў беларускі палітык. - Я б, вядома, больш акцэнтаваў увагу на тым, што ў меншай ступені заўважана, калі з людзьмі не працягваюць кантракты за «не тыя» палітычныя погляды. Фармальна кантракт заканчваецца, чалавека звальняюць. Фармальна гэта не супярэчыць заканадаўству, але на самой справе гэта і спараджае атмасферу страху ў грамадстве. Тое ж выключэнне Таццяны Шапуцька, студэнтаў - моцна б'е па грамадзянскай супольнасці, калі іншыя людзі бачаць і баяцца. Гэтую праблему трэба ўсюды згадваць».
Навіны
па тэме
- Дзярждэп ЗША жорстка раскрытыкаваў апошнюю дыктатуру Еўропы
- Кангрэсмен ЗША: Трэба сачыць за рукамі Лукашэнкі
- ЗША занепакоеныя сувязямі Лукашэнкі з краінамі, якія падтрымліваюць тэрарызм (Тэкст законапраекта)
Экспарт





